Паўднёва-Заходні фронт (Першая сусьветная вайна, Расея)
расейскі фронт у Першай сусьветнай вайне
Паўднё́ва-Захо́дні фронт — агульнавайсковае апэратыўна-стратэгічнае аб’яднаньне расейскіх войскаў у Першай сусьветнай вайне у складзе Расейскай імпэратарскай арміі.
Паўднёва-Заходні фронт | |
Юго-Западный фронт | |
Гады існаваньня | ліпень 1914 — пачатак 1918 |
---|---|
Краіна | Расейская імпэрыя |
Уваходзіць у | Расейская імпэратарская армія |
Тып | Фронт |
Дысьлякацыя | Расейская імпэрыя |
Войны | Першая сусьветная вайна 1914—1918 |
Гісторыя
рэдагавацьФронт створаны 19 ліпеня (1 жніўня) 1914 году ў складзе расейскай арміі.
Удзельнічаў у апэрацыях супраць аўстра-вугорскіх, нямецкіх, баўгарскіх войскаў на паўднёва-заходнім напрамку.
Склад
рэдагавацьЗа пэрыяд свайго існаваньня аб’яднаньне складалася з наступных фармаваньняў:
- Палявое кіраваньне (штаб)
- 1-я армія (ліпень — верасень 1917 году)
- 3-я армія (ліпень 1914 — чэрвень 1915, чэрвень — ліпень 1916 году)
- 4-я армія (ліпень 1914 — ліпень 1915 году)
- 5-я армія (ліпень — верасень 1914 году)
- 7-я армія (кастрычнік 1914 — пачатак 1918 году)
- 8-я армія (ліпень 1914 — верасень 1917 году)
- 9-я армія (жнівень 1916 — пачатак 1918 году)
- 11-я армія (верасень 1914 — пачатак 1918 году)
- Асобая армія (верасень — лістапад 1916, ліпень 1917 — пачатак 1918)
- Дунайская армія (21 лістапада — 5 сьнежня 1916 году)
- Чэхаславацкі асобны стралковы корпус — з кастрычніка 1917 году
На канец 1917 году штаб фронту знаходзіўся ў Бярдзічаве, са сьнежня — у Роўна. Расфармаваны ў студзені — лютым 1918 году.
Галоўнакамандуючыя войскамі фронту
рэдагаваць- 19.07.1914 — 17.03.1916 — генэрал ад артылерыі Мікалай Іваноў
- 17.03.1916 — 21.05.1917 — генэрал ад кавалерыі Аляксей Брусілаў
- 22.05.1917 — 10.07.1917 — генэрал-лейтэнант Аляксей Гутар
- 10.07.1917 — 18.07.1917 — генэрал ад інфантэрыі Лаўр Карнілаў
- 24.07.1917 — 31.07.1917 — генэрал-лейтэнант Пётр Балуеў
- 02.08.1917 — 29.08.1917 — генэрал-лейтэнант Антон Дзянікін
- 29.08.1917 — 09.09.1917 — генэрал-лейтэнант Фёдар Агароднікаў
- 09.09.1917 — 24.11.1917 — генэрал-лейтэнант Мікалай Валодчанка
- 11.1917 — 12.1917 — генэрал-лейтэнант Мікалай Стогаў
- 01.1918 — 02.1918 — генэрал-маёр Уладзімер Ягор'еў
- камісар ад Часовага ўрада — Барыс Савінкоў (з 28 чэрвеня 1917 году)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Загады войскам Паўднёва-Заходняга фронту: №.№. 2-395 з 21 ліпеня па 31 снежня 1914 года года (рас.)
- Арміі краін-удзельніц Першай сусветнай вайны:Расія (рас.)
- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.
- У штабе генерал-ад'ютанта Брусілава (кінахроніка) на YouTube
- Канстанцін Міхайлавіч Аберучаў. «У дні рэвалюцыі» (рас.)