Пашпарт Нансэна

пашпарт для ўцекачоў без грамадзянства

Пашпарты́ На́нсэна, афіцыйнае найменьне пашпарты асо́баў без грамадзя́нства — міжнародна прызнаныя замежныя пашпарты ўцекачоў, якія дзейнічалі ў 1922—1938. Выдавала гэтыя пасьведчаньні Бюро Вярхоўнага камісара па справах уцекачоў Лігі Нацый асобам без грамадзянства[1]. Распаўсюджаная назва «пашпарты Нансэна» паходзіць ад імя нарвэскага дзяржаўнага дзеяча і палярнага дасьледніка Фрыт’яфа Нансэна, які прапанаваў ідэю выдачы гэткіх пашпартоў на пасадзе Вярхоўнага камісара.

Пашпарт Нансэна
Вокладка пашпарта Нансэна
Тып пашпарт
Хто выдае Ліга Нацый
Уведзены 1922
Прызначэньне ідэнтыфікацыя асобаў без грамадзянства
Патрабаваньні апатрыды-ўцекачы
Скасаваньне 1938

Мінуўшчына

рэдагаваць

Па сканчэньні I Сусьветнай вайны ўсчалося агульнае бязладзьдзе, зьвязанае з развалам адных дзяржаваў ды стварэньнем іншых, перакраеньнем межаў паводле нацыянальных прыкметаў, выбухам грамадзянскіх войнаў. З гэтых прычынаў мноства людзей былі вымушаныя пакінуць сваю радзіму, хтосьці без дакумэнтаў, а хтосьці з дакумэнтамі ўжо няісных дзяржаваў, з-за чаго страцілі магчымасьць перасякаць дзяржаўныя межы.

Непасрэднай нагодай для ўвядзеньня пашпартоў Нансэна стаў прыняты ў 1921 року дэкрэт бальшавіцкага ўраду пра пазбаўленьне права на атрыманьне савецкага грамадзянства асобаў, якія эмігравалі за мяжу. У гэтую катэгорыю трапілі і каля 800 000 уцекачоў ад грамадзянскай вайны. З 3 да 5 ліпеня 1922 року ў Жэнэве адбылася скліканая Вярхоўным камісарам па справах уцекачоў Лігі Нацый[2] Фрыт’яфам Нансэнам міжурадавая канфэрэнцыя ў пытаньнях пасьведчаньняў асобы для расейскіх уцекачоў, якая ўхваліла выдачу такім асобам пашпартоў асобаў без грамадзянства[3]. Да 1942 року яны былі прызнаныя ўрадамі 52 дзяржаваў.

У 1924 року пагадненьне Нансэна было распаўсюджаная на армянаў, а ў 1928 — на асырыйскіх, асыра-халдэйскіх, баўгарскіх і турэцкіх уцекачоў[4]. Было выдадзена каля 450 000 пашпартоў Нансэна[5] асобам без грамадзянства і ўцекачам, якія не маглі атрымаць пашпартоў у краіне грамадзянства.

Па сьмерці Нансэна ў 1930 року выдачай пашпартоў займаўся Міжнародны офіс Нансэна для ўцекачоў Лігі Нацыяў. З гэтай пары пашпарт спасылаўся не на канфэрэнцыю 1922 року, а выдаваўся ад імя Лігі. У 1938 року офіс быў закрыты; выдачу пашпартоў працягнула новая ўстанова, Офіс Вярхоўнага камісара па справах уцекачоў пад эгідай Лігі нацыяў у Лёндане[6].

У 1938 року Міжнародны офіс Нансэна для ўцекачоў за свае намаганьні па ўвядзеньні пашпартоў Нансэна атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру[7][8].

Вядомыя ўладальнікі

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Giaimo, Cara (7 лютага 2017) The Little-Known Passport That Protected 450,000 Refugees (анг.) Atlas Obscura Праверана 3 лютага 2023 г.
  2. ^ Documents from the League of Nations Archives // Refugee Survey Quarterly. — 2003. — В. 1. — Т. 22. — С. 71—73. — DOI:10.1093/rsq/22.1.71
  3. ^ United Nations High Commissioner for Refugees. (5 ліпеня 1922) Arrangement with respect to the issue of certificates of identity to Russian Refugees (анг.) refworld Праверана 3 лютага 2023 г.
  4. ^ League of Nations Arrangement of 12 May 1926 relating to the Issue of Identity Certificates to Russian and Armenian Refugees // Treaty Series. — Т. Vol. LXXXIX. — № No. 2004.
  5. ^ Nansen-pass (нарв.) Store Norske Leksikon Праверана 3 лютага 2023 г.
  6. ^ Office of the High Commissioner for Refugees under the Protection of the League (анг.). Union of International Associations - Union des associations internationales. Праверана 3 лютага 2023 г.
  7. ^ Fridtjof Nansen (анг.) The Nobel Peace Prize 1922. The Nobel Prize. Праверана 3 лютага 2023 г.
  8. ^ Nansen International Office for Refugees — Nobel Lecture (анг.) The Nobel Peace Prize 1938. The Nobel Prize. Праверана 3 лютага 2023 г.
  9. ^ David Mumford. (Obituary) Alexander Grothendieck (1928–2014) Mathematician who rebuilt algebraic geometry  (анг.) // Nature. — 2015. — В. 7534. — Т. 517. — С. 272. — DOI:10.1038/517272a
  10. ^ Vladimir Jabotinsky Dies of Heart Attack at Age 59; Was Visiting Youth Camp (анг.). Jewish telegraphic agency. Праверана 3 лютага 2023 г.
  11. ^ Григорий (Перадзе Григол Раманозович) (рас.) Новомученики и Исповедники Русской Православной Церкви XX века. Православный Свято-Тихоновский Богословский Институт; Братство во Имя Всемилостивого Спаса. Праверана 3 лютага 2023 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць