Яраслаў Кастыцэвіч

Ярасла́ў Кастыцэ́віч (3 ліпеня 1896, вёска Пасынкі Бельскага павету Гарадзенскай губэрні, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча1 красавіка 1971) — беларускі пэдагог, грамадзкі і царкоўны дзеяч.

Яраслаў Кастыцэвіч
Мэмарыяльная дошка ў ліцэі імя Б. Тарашкевіча
Дата нараджэньня 6 чэрвеня 1896(1896-06-06) або 3 ліпеня 1896(1896-07-03)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1 красавіка 1971(1971-04-01) (74 гады)
Месца сьмерці

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Навучаўся ў Гарадзенскай і Бельск-Падляскай гімназіях, на юрыдычным факультэце Петраградзкага ўнівэрсытэту. У 1916 годзе мабілізаваны і накіраваны ў Кіеўскую вайсковую афіцэрскую вучэльню, адтуль на Каўкаскі фронт. У 1918 годзе вярнуўся ў Бельск-Падляскі.

3 1939 году працаваў настаўнікам. У сакавіку 1941 году арыштаваны органамі НКУС, зьняволены ў турму ў Ломжы. Пасьля захопу немцамі Ломжы ў чэрвені 1941 году вярнуўся ў Бельск Падляскі. Некалькі месяцаў выконваў абавязкі войта Бельскай гміны, садзейнічаў арганізацыі там беларускіх школ. У 1941-44 гг. вёў прыватнае навучаньне. У жніўні—верасьні 1944 году — адзін з арганізатараў Беларускай дзяржаўнай гімназіі ў Бельску Падляскім, намесьнік дырэктара, з чэрвеня 1946 году яе дырэктар. Адначасова ўваходзіў у гарадзкую раду, быў намесьнікам бурмістра. У 1949—1965 гг. дырэктар адноўленага беларуска ліцэя. У 1970 годзе ўдзельнічаў у працы мітрапаліцкай камісіі па падрыхтоўцы і выхаваньні царкоўных кадраў.

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць
 
Комплекс школ з дадатковым навучаньнем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску Падляскім

У Бельску Падляскім на будынку ліцэя імя Б. Тарашкевіча ў яго гонар усталяваная мэмарыяльная дошка. Імя Яраслава Кастыцэвіча носіць комплекс школ з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў Бельску Падляскім.

Літаратура

рэдагаваць
  • Фёнік Д. Яраслаў Кастыцэвіч (1896—1971) // Białoruskie zeszyty hictoryczne. — Białystok, 1995. Ne 1(3).