Рычард Рыяс

калюмбійскі футбаліст

Ры́чард Ры́яс (па-гішпанску: Richard Ríos; нар. 2 чэрвеня 2000 году) — калюмбійскі футбаліст, цэнтральны паўабаронца бразыльскага клюбу «Палмэйрас» і нацыянальнай зборнай Калюмбіі.

Рычард Рыяс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 чэрвеня 2000(2000-06-02) (24 гады)
Рост 185 см
Пазыцыя цэнтральны паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Палмэйрас
Нумар 27
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—2022
2021—2022
2022—2023
2023—
Фламэнгу
Масатлян (арэнда)
Гуарані Кампінас
Палмэйрас
0 (0)
6 (0)
9 (1)
44 (3)
Зборныя
2023— Калюмбія 9 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
2 чэрвеня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
29 чэрвеня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Рыяс пачынаў сваю кар’еру ў футзале, пры гэтым менавіта ў гэтым спорце гульца запрыкмеціў бразыльскі клюб «Фламэнгу». Прайшоўшы ў бразыльскім клюбе выпрабавальны пэрыяд у два месяцы, калюмбіец склаў паўнавартасны кантракт з клюбам. Свой першы матч згуляў у рамках Лігі Карыёка, дзе 23 студзеня 2020 году зьявіўся на замену ў другім тайме ў супрацьстаяньні з «Вашку да Гама»[1]. У Сэрыі А дэбютаваў толькі 27 верасьня таго ж году ў матчы супраць «Палмэйрасу». Зьяўленьне футбаліста было павязанае ў першую чаргу праз пошасьць каранавірусу ў клюбе, што выключыла з каманды на час шэраг гульцоў. 21 чэрвеня 2021 году паўабаронца падоўжыў кантракт з клюбам да сьнежня 2023 і ў гэты ж дзень накіраваўся ў арэнду ў мэксыканскі «Масатлян»[2]. У новым клюбе амаль не гуляў, перадусім праз траўму калена, што вымусіла гульца прапусьціць матчы зь верасьня па красавік[3]. 4 жніўня 2022 году Рыяс скасаваў кантракт з «Фламэнгу» і далучыўся да каманды бразыльскай Сэрыі Б «Гуарані», дзе замацаваўся ў складзе. У сакавіку 2023 году прыяднаўся да клюбу «Палмэйрас».

Дасягненьні

рэдагаваць

«Фламэнгу»:

«Палмэйрас»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць