Рафаэ́л Вэ́йга (па-партугальску: Raphael Veiga; нар. 19 чэрвеня 1995 году) — бразыльскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Палмэйрас» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Рафаэл Вэйга
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1995(1995-06-19)[1] (29 гадоў)
Рост 1,76 м
Вага 73 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Палмэйрас
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016
2017—
2018
Курытыба
Палмэйрас
Атлетыку Паран. (арэнда)
19 (3)
169 (47)
31 (7)
Зборныя
2023— Бразылія 6 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
22 лістапада 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

Пасьля некалькіх клюбаў у юнацтве, Вэйга трапіў да клюбу «Курытыба» ў верасьні 2013 годзе[2]. У гэтым жа клюбе ў складзе асноўнае каманды дэбютаваў у сакавіку 2016 году. Добра правёўшы дэбютны сэзон, гулец на запрашэньне «Палмэйрасу» склаў пяцігадовую ўгоду[3][5]. Адразу амаль ня меў гульнявой практыцы, праз што быў выпраўлены ў арэнду ў клюбу «Атлетыку Паранаэнсі», дзе хутка здабыў месца ў пачатковым складзе. Па вяртаньні ў «Палмэйрас» рэгулярна пачаў выходзіць на пляцоўку толькі праз год пасьля далучэньня трэнэра Абэла Фэрэйры.

Міжнародная

рэдагаваць

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі ў сакавіку 2023 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Марока.

Дасягненьні

рэдагаваць

Атлетыку Паранаэнсі:

«Палмэйрас»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць