Палацава-паркавы комплекс Тызэнгаўзаў (Паставы)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Тызэнгаўзаў
| |
Палац Тызэнгаўзаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Паставы |
Каардынаты | 55°06′07″ пн. ш. 26°50′16″ у. д. / 55.10194° пн. ш. 26.83778° у. д.Каардынаты: 55°06′07″ пн. ш. 26°50′16″ у. д. / 55.10194° пн. ш. 26.83778° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Аўтар праекту | Джузэпэ Сака |
Заснавальнік | Антоні Тызэнгаўз |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Палацава-паркавы комплекс Тызэнгаўзаў | |
Палацава-паркавы комплекс Тызэнгаўзаў на Вікісховішчы |
Палацава-паркавы комплекс Тызэнгаўзаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва другой паловы XVIII — першай паловы XIX ст. у Паставах. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне места, на левым беразе ракі Мядзелкі[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаецца з палаца і парку.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьДраўляная сядзіба ў Паставах сфармавалася ў першай палове XVII ст. Яна складалася з жылых і гаспадарчых пабудоваў (5 драўляных жылых дамоў, кухня, 5 сьвірнаў, 3 стайні, вазоўня, склеп ды іншыя), якія ўтваралі прастакутны ў пляне двор, аточаны астрогам з 2 брамамі. Галоўны жылы дом — 1-павярховы будынак складанай канфігурацыі з двума алькежамі і двума ганкамі, завершаны гонтавым дахам. Астатнія дамы — традыцыйнае 2- і 3-камэрнае жыльлё. Асобны падворак утваралі 3-камэрны жылы дом для прыслугі, саварня, склеп і абора, на гумнішчы — стадола, асець, адрына, абарогі. Пры сядзібе быў бровар.
У 1760-я гады з ініцыятывы Антонія Тызэнгаўза пачалося будаваньне мураванага палацавага комплексу (відаць, паводле праекту архітэктара Джузэпэ Сака). У 1770-я гады яно спынілася (пасьпелі збудаваць два бакавыя флігелі і паставіць падмурак палаца).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ першай палове XІX ст. на паўднёвым беразе возера збудавалі мураваны палац. У 1830-я гады да паўночнага фасада палаца прыбудавалі портык.
Найноўшы час
рэдагавацьЗа часамі Другой сусьветнай вайны ў 1941—1944 гадох у палацы разьмяшчалася кавалерыйская часьціна Трэцяга Райху. У 1947 годзе палац адрамантавалі. У 1960-я гады будынак прыстасавалі пад лякарню.
Архітэктура
рэдагавацьПалац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта П-падобны ў пляне 1-павярховы будынак. Цэнтральныя часткі паўднёвых і ўсходніх крылаў вылучаюцца больш высокімі аб’ёмамі з мэзанінамі. Усе часткі палаца накрываюцца пакатымі 2-схільнымі дахамі з трыкутнымі франтонамі на тарцах. Сымэтрычны ўсходні фасад мае з бакоў глыбокія рызаліты і аздабляецца пілястрамі, роўны рызаліт у цэнтры зь вялікай тэрасай перад ім. Да паўночнага фасада далучаецца 6-калённы дарычны портык з манумэнтальнымі сходамі. У паўночным крыле будынка — капліца, аздобленая ляпнінай і размалёўкай у тэхніцы грызайль. Плян будынка зьмяніўся пры паваеннай рэканструкцыі (тады зьнішчылі элемэнты ляпнога дэкору).
Парк
рэдагавацьПарк — рэгулярна-пэйзажнага тыпу, разьмешчаны на раўнінным рэльефе. Ствараўся ў два этапы. Плошча каля 10 га. Меў форму выцягнутага з поўначы на поўдзень прастакутніка, абмежаванага з бакоў каналамі, з поўначы — возерам. Каля палаца знаходзілася пэйзажная частка парку з экзотамі ў дэкаратыўных групах. Ад рэгулярнага парку захаваліся рэшткі старых ліпавых прысадаў, ад пэйзажнага — асобныя групы дрэваў на берагах возера і ўсходняга канала, а таксама на ўзгорку паміж каналам і галоўнай вуліцай места[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
М. Празьдзецкая, 1838 г. (Жалудок?)
-
1 жніўня 1842 г.
-
1896 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1900 г.
-
да 1918 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
Ю. Клос, 1930 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Палац з боку парку
-
Галоўны ўваход
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 2
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 383.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000577 |