Баля́сіны, балясы[1] (ад па-старажытнагрэцку: βαλαύστιον — «кветка дзікага граната») у архітэктуры — невысокія фігурныя слупкі ў выглядзе калён (часам з разьбяным дэкорам), якія падтрымліваюць парэнчы агароджы бальконаў, усходаў, парапэту і інш, элемэнт балюстрады.

Чарцяжы некаторых балясін

Вырабляюцца з дрэва, каменя, мэталю, мармуру, бэтону і інш. Таксама могуць мець выгляд у адной плоскасьці.

Бываюць плоскія, круглыя ці гранёныя ў сячэньні. Складаюцца з базы, ствала грушападобнай, прызматычнай, вазона- або келіхападобнай формы, нярэдка завяршаюцца плінтам.

  1. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Балясінасховішча мультымэдыйных матэрыялаў