Порэч
По́рэч (па-харвацку: Poreč) ці Парэнца па-італьянску: Parenzo) — горад у Харватыі, на заходнім узьбярэжжы паўвостраву Істрыя.
Порэч | |
Краіна: | Харватыя |
Плошча: |
|
Насельніцтва: | 7585 чал. |
Тэлефонны код: | 052 |
Паштовы індэкс: | 52440 |
Геаграфічныя каардынаты: | 45°13′38″ пн. ш. 13°35′45″ у. д. / 45.22722° пн. ш. 13.59583° у. д.Каардынаты: 45°13′38″ пн. ш. 13°35′45″ у. д. / 45.22722° пн. ш. 13.59583° у. д. |
Порэч на мапе Харватыі ![]() ![]() Порэч | |
![]() |
Агульныя зьвесткіРэдагаваць
Горад зьвязаны прыбярэжнымі аўтадарогамі з гарадамі Ровінь, Пула і Умаг; а таксама з Рыека і празь яго — з астатняй Харватыяй. Некалі вялікі і важны порт цяпер абслугоўвае галоўным чынам турыстаў, яго грузавое значэньне малазначнае.
Порэч, як і ўся харвацкая Істрыя, шматнацыянальны (харваты, славенцы, італьянцы, сэрбы, альбанцы) і традыцыйна вельмі памяркоўны да розных культур. Многія жыхары вызначаюць сваю нацыянальнасьць як «істрыйцы».
Турызм прыносіць большую частку прыбыткаў гораду. Акрамя турыстычнага абслугоўваньня, насельніцтва занятае рыбалоўствам, рыбаперапрацоўкай, харчовай прамысловасьцю і сельскай гаспадаркай.