Галадзянка

возера ў Беларусі
(Перанакіравана з «Падкасьцёлак (возера)»)
Возера
Галадзянка
Краіна Беларусь
Плошча 0,33 км²
Плошча вадазбору 1,7 км²
Максымальная глыбіня 6,1 м
Найбольшая даўжыня 0,9 км
Найбольшая шырыня 0,49 км
Даўжыня берагавой лініі 2,59 км
Аб’ём вады 1,32 млн м³
Каардынаты 54°51′35″ пн. ш. 26°16′20″ у. д. / 54.85972° пн. ш. 26.27222° у. д. / 54.85972; 26.27222Каардынаты: 54°51′35″ пн. ш. 26°16′20″ у. д. / 54.85972° пн. ш. 26.27222° у. д. / 54.85972; 26.27222
Галадзянка на мапе Беларусі ±
Галадзянка
Галадзянка
Галадзянка
Галадзянка
Галадзянка
Галадзянка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Галадзя́нка (Падкасьцёлак) — возера ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 34 км на паўночны ўсход ад гораду Астраўцу, каля вёскі Падкасьцёлак. Належыць да групы Сарачанскіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Страчы. Плошча Галадзянкі складае 0,33 км². Найбольшая глыбіня возера — 6,1 м. Даўжыня возера — 0,9 км, найбольшая шырыня — 0,49 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,32 млн м³. Даўжыня берагавой лініі возера складае 2,59 км, плошча вадазбору — 1,7 км². Велічыня празрыстасьці вады ў возеры складае 2,2 м.

Ранак на Галадзянцы

Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 8 м, на поўдні сягаюць 15 м. Схілы парослыя лесам, на захадзе і ўсходзе — разараныя. Берагі возера нізкія, знаходзяцца пад хмызьняком. На захадзе і поўдні зьліваюцца з схіламі.

Дно вадаёма да 2 м пяшчанае, на большых глыбінях — глеістае.

На захадзе з возера выцякае ручай у возера Галодна.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 119
  • Озера Белоруссии. О.Ф. Якушко и др. — Мн.: Ураджай, 1988

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Галадзянкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў