Пагранічны канфлікт паміж Індыяй і Пакістанам (2019)

Паграні́чны канфлі́кт памі́ж І́ндыяй і Пакіста́нам у 2019 го́дзе — прыгранічныя сутыкненьні паміж узброенымі сіламі Індыі і Пакістану. Частка зацяжнога Інда-пакістанскага канфлікту ў Кашміры — памежным рэгіёне, прадмеце тэрытарыяльных спрэчак паміж дзьвюма краінамі. Большасьць насельніцтва там — мусульмане.

Пагранічны канфлікт паміж Індыяй і Пакістанам у 2019 годзе
Дата: з 14 лютага 2019 году
Месца: Інда-пакістанская граніца
Прычына: Напад на паліцэйскіх у Пулваме
Вынік:
Супернікі
Індыя ІндыяПакістан Пакістан

Хада падзей

рэдагаваць

14 лютага

рэдагаваць

Эскаляцыя канфлікту адбылася пасьля нападу пакістанскай ісламісцкай групоўкі Джайш-э-Мухамад на паліцыянтаў у Пулваме 14 лютага 2019 году. Тэрарыст-сьмяротнік пратараніў машынаю аўтобус, які перавозіў індыйскіх вайскоўцаў у Кашміры. У выніку тэракту загінулі 45 супрацоўнікаў Сілаў цэнтральнага рэзэрву паліцыі Індыі[1][2].

У адказ індыйскія сілавікі ў выніку начных рэйдаў затрымалі больш за 160 лідэраў сэпаратыстаў і актывістаў, у асноўным з ісламісцкай партыі «Джамаат-э-Ісламі»[3].

26 лютага

рэдагаваць

26 лютага дванаццаць самалётаў індыйскіх вайскова-паветраных сілаў «Міраж-2000» скінулі 1000-кіляграмовыя бомбы на лягер кашмірскіх ваяўнікоў на тэрыторыі Пакістану. Міністар замежных справаў Індыі Віджай Гокгале заявіў журналістам, што бамбаваньне зьнішчыла «вялікую колькасьць» прадстаўнікоў тэрарыстычнай групоўкі Джаіш-э-Мухамад, у тым ліку іх камандзіраў, і што пры гэтым не пацярпелі цывільныя асобы[4]. Паводле індыйскіх зьвестак, у выніку ўдару загінула каля 350 баевікоў[2][5].

Гэта быў першы ўдар праз гэтак званую лінію кантролю — фактычную граніцу паміж Індыяй і Пакістанам у Кашміры — ад часу апошняй вайны паміж гэтымі дзьвюма дзяржавамі ў 1971 годзе. Прадстаўнікі Пакістану заявілі, што хоць вайсковы самалёт Індыі сапраўды нанёс авіяўдар па тэрыторыі Пакістану, ніякага лягеру баявікоў або забітых у тым раёне не было.

Пасьля гэтага інцыдэнту індыйскія і пакістанскія войскі абстралялі адно аднаго празь лінію кантролю. Паводле NDTV, да раніцы 27 лютага ня менш за пяць індыйскіх вайскоўцаў было паранена падчас абстрэлаў з пакістанскага боку ў штаце Джаму і Кашмір[2].

27 лютага

рэдагаваць

Улады Пакістану раніцай 27 лютага абвясьцілі, што зьбілі над сваёй тэрыторыяй у Кашміры два самалёты ВПС Індыі. Як мінімум адзін пілёт захоплены ў палон. Індыя пацьвердзіла крушэньне аднаго свайго самалёту ў Кашміры[6].

У гэты самы дзень Вайскова-паветраныя сілы Індыі зьбілі пакістанскі зьнішчальнік F-16, які парушыў паветраную прастору краіны. Паводле іншых зьвестак самалёт быў зьбіты над тэрыторыяй Пакістану за тры кілямэтры ад умоўнай мяжы, што падзяляюць краіны ў Кашміры. Адзначаецца, што пілёт пасьпеў катапультавацца і раскрыць парашут, аднак пра яго стан і месцазнаходжаньне нічога невядома[7].

Індыйскія лётчыкі перасьледавалі пакістанскія самалёты пасьля таго, як тыя правялі бамбаваньне тэрыторыі каля ваенных аб’ектаў уздоўж лініі судакрананьня ў Кашміры. Як паведаміў тэлеканал NDTV, у паветраным баі паміж індыйскай і пакістанскай авіяцыяй удзельнічалі агулам 32 самалёты[8][9].

ВПС Пакістана нанесьлі авіяўдар па населеных пунктах Надзіян, Лаам-Джангарам і Кэры ў акрузе Раджуры[10].

Паводле зьвестак індыйскіх вайскоўцаў, тры самалёты пакістанскіх ВПС перасеклі лінію кантролю, аднак іх адціснулі шэсьць самалётаў ВПС Індыі[11].

Паветраная прастора над Пакістанам была зачыненая для палётаў[12]. Неба над Індыяй было недасяжнае для палётаў над некаторымі правінцыямі.

28 лютага

рэдагаваць

У шэсьць гадзін раніцы па мясцовым часе ў сэктары Крышна Гхат пакістанскія вайскоўцы адкрылі агонь зь мінамётаў і стралковай зброі па індыйскім пазыцыях. Завязалася перастрэлка, якая доўжылася каля гадзіны. Аб забітых і параненых не паведамляецца[13].

Улады Пакістану прыпынілі курсаваньне цягніка «Samjhauta Express», які двойчы на тыдзень езьдзіў паміж Індыяй і Пакістанам.

1 сакавіка

рэдагаваць

Пакістанскія ўлады вызвалілі індыйскага лётчыка, які трапіў у палон у выніку паветранага бою 27 студзеня[14].

  •   ЗША: 28 лютага выконваючы абавязкі кіраўніка Пэнтагону Патрык Шанахан заклікаў Індыю і Пакістан пазьбягаць далейшых ваенных дзеяньняў[15].
  •   Беларусь: прадстаўнікі МЗС РБ адзначылі, што Беларусь з трывогай назірае за эскаляацыяй напружанасьці паміж дзьвюма дзяржавамі, а таксама заклікалі абодва бока да «праявы разважлівасьці і стрыманасьці, выкарыстаньні ўсіх магчымых сродкаў для зьняцьця напружанасьці на аснове перамоваў і кансультацый, не зьвяртаючыся да выкарыстаньня вайсковай сілы»[16].
  1. ^ Пасля тэракту ў Кашміры Індыя абвінаваціла Пакістан у дапамозе тэрарыстам, Белсат 14-02-2019
  2. ^ а б в На грани войны? Что происходит на границе Индии и Пакистана Праверана 2019-02-27 г.
  3. ^ Пасля тэракту ў Кашміры індыйскія ўлады распачалі масавыя арышты сепаратыстаў, Белсат 24-02-2019
  4. ^ Індыя разбамбіла лягер ваяўнікоў на тэрыторыі Пакістану, Радыё Свабода, 26-02-2019
  5. ^ India Hits Main Jaish Camp In Balakot, "Non-Military" Strike: Government. NDTV.com.
  6. ^ Пакістан заявіў, што зьбіў два самалёты ВПС Індыі над сваёй тэрыторыяй, аднаго пілёта захапілі, Радыё Свабода, 27-02-2019
  7. ^ Індыя збіла пакістанскі знішчальнік, Наша Ніва, 27-02-2019
  8. ^ 24 Pak Jets Tried To Cross Over, Intercepted By 8 Air Force Fighters, ndtv.com
  9. ^ Су-30 і F-16 сышліся ў паветраным баі Індыі і Пакістана. Здаецца, перамаглі F-16 Наша Ніва
  10. ^ Pakistan jets violate Indian airspace in Kashmir's Nowshera, drop bombs. The Week. Праверана 2019-02-28 г.
  11. ^ Pakistani jets violate Indian air space, enter border areas of Nowshera sector in J-K's Rajouri district - Hwnews.in. Dailyhunt. Праверана 2019-02-28 г.
  12. ^ "Аэрофлот" меняет время вылета 5 рейсов из-за закрытия воздушного пространства Пакистана Праверана 2019-02-27 г.
  13. ^ Индия и Пакистан обменялись новыми ударами в Кашмире(недаступная спасылка)
  14. ^ Пакистан вернул Индии сбитого над Кашмиром военного пилота
  15. ^ В Пентагоне призвали Индию и Пакистан «избегать дальнейших военных действий»
  16. ^ МИД: Беларусь с тревогой наблюдает за эскалацией напряженности между Индией и Пакистаном