Пагосцкі сельсавет (Бярэзінскі раён)
Паго́сцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярэзінскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Пагост.
Пагосцкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Пагост |
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Паштовыя індэксы | 223310 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Бярэзінскага раёну Барысаўскай акругі. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Ігуменскага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены адноўленаму Бярэзінскаму раёну.
21 сьнежня 2007 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Альшанец, Барсукі, Высокая Гара, Глінішча, Дзевяніца, Замасточча, Карма, Медзенка, Старыя Гумны, Стаўпы, Тылькаўка, Харчычы, Ялоўка — ліквідаванага Высакагорскага сельсавету[1].
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Бабінка, Баравіца, Быковічы, Бярозаўка, Волы, Гужык, Дашніца, Дубраўка, Дулебы, Журавок, Забродзьдзе, Задор’е, Казлоў Бераг, Калінаўка, Карбаўское, Лосеўка, Любушаны, Мачаск, Несьцяроўка, Новыя Прыборкі, Падвосава, Пчэлінск, Рубеж, Старыя Прыборкі, Уюноўка, Хутар, Цярэсіна, Ягадка — ліквідаванага Мачаскага сельсавету, а таксама вёскі Лешніца, Навасёлкі, Слабада, якія ўваходзілі ў склад Бярэзінскага сельсавету; населеныя пункты Альшанец, Барсукі, Высокая Гара, Вяшэўка, Глінішча, Дзевяніца, Журоўка, Замасточча, Карма, Медзенка, Селішча, Старыя Гумны, Стаўпы, Тылькаўка, Харчычы, Ялоўка перададзеныя з Пагосцкага сельсавету ў склад Дзьмітравіцкага сельсавету[2].
Населеныя пункты
рэдагаваць- 1 студзеня 1947 — 22
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 (рас.)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0 С. 175
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1. С. 221
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 136