Сілы спэцыяльных апэрацыяў УС РБ

Сілы спэцыяльных апэрацыяў (ССА) Рэспублікі Беларусь — высокамабільны род войскаў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь. Зьяўляюцца пераемнікам ПДВ СССР у Беларусі. Асноўныя задачы: контра-дывэрсійная дзейнасьць, выведка, выкананьне розных задачаў адмысловымі мэтадамі ў мэтах спыненьня ўзброенага канфлікту ў стаўленьні да Рэспублікі Беларусь. Выступаюць адным з асноўных элемэнтаў стратэґічнага стрымліваньня.

Сілы спэцыяльных апэрацыяў

Эмблема камандваньня сілаў спэцыяльных апэрацыяў РБ
Гады існаваньня з 2007
Краіна Беларусь Беларусь
Падпарадкаваньне Ґенэральны штаб узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у  Узброеныя сілы
Тып Падразьдзяленьні спэцыяльнага прызначэньня
Паветрана-дэсантныя войскі
Функцыя Стратэґічнае стрымліваньне
Колькасьць 6000
Дысьлякацыя Беларусь
Дэвіз У любым месцы, у любы час, любыя задачы!
Колеры блакітны
Дзейны камандзір генэрал-маёр Алег Белаконеў (зь ліпеня 2010 году)
 

Сілы спэцыяльных апэрацыяў уключаюць:

Маюцца падразьдзяленьні для выкананьня задачаў адмысловае важнасьці:

  • 33 ґвардзейскі асобны атрад адмысловага прызначэньня (камплектуецца афіцэрамі й прапаршчыкамі)
  • Адмысловы атрад адмысловага прызначэньня 5 асобнае брыґады адмысловага прызначэньня (вядомы як "афіцэрская рота")
  • 527-я асобная рота адмысловага прызначэньня

Структура

рэдагаваць
 
Дэсантнік 103-й ґвардзейскае асобнае мабільнае брыґады бяжыць з кулямётам РКК.
 
Жаўнер выведвальнай роты 103-й ґвардзейскай асобнай мабільнай брыґады страляе з кулямёта Калашнікава танкавага.

Арґанізацыйна кожная асобная мабільная брыґада ўключае:

1.Кіраваньне брыгады

  • штаб; службы.

2.Баявыя вайсковыя часткі й падразьдзяленьні

3.Падразьдзяленьні баявога забесьпячэньня й сувязі

  • батальён сувязі;
  • выведвальна-дэсантная рота;
  • інжынэрна-сапёрная рота;
  • узвод радыяцыйнае, хімічнае й біяляґічнае абароны.

4.Падразьдзяленьні тылавога й тэхнічнага забесьпячэньня

  • рота аховы й абслугоўваньня;
  • рамонтная рота;
  • рота матэрыяльнага забесьпячэньня;
  • мэдыцынская рота;
  • узвод паветрана-дэсантнага забесьпячэньня.

Асобная брыґада адмысловага прызначэньня арґанізацыйна ўключае:

1.Кіраваньне брыґады

  • штаб; службы.

2.Баявыя вайсковыя часткі й падразьдзяленьні

  • падразьдзяленьні СПН (атрады);
  • падразьдзяленьне сувязі.

3.Падразьдзяленьні забесьпячэньня

  • падразьдзяленьне мто;
  • штабная рота;
  • мэдыцынская рота.

Брыґады падпарадкоўваюцца камандаваньню ССА, якое ў сваю чаргу падпарадкоўваецца непасрэдна ґенэральнаму штабу, абыходзячы апэратыўныя камандаваньні й камандаваньне сухапутных войскаў УС РБ у адрозьненьне ад пяхотных часткаў.

Узбраеньне

рэдагаваць

Бронетэхніка

рэдагаваць
 
БТР-80А

Артылерыя

рэдагаваць
  • 120-мм самаходная гаўбіца-мінамёт 2С9 «Нона-C»
  • ЗУ-24-2 (ЗУ-23-2 у варыянце артусталёўкі «Скрыгат» на базе гусенічнага БТР-Д)
  • 82 мм Мінамёт БМ-37

Стралковая зброя

рэдагаваць
 
Аўтамат падводны спэцыяльны

Экіпіяваньне

рэдагаваць

У дадзены час адбываецца другі этап будаўніцтва ССА, і падоўжыцца ён да 2015 году. Таму спэцыяльны рыштунак для сілаў спэцыяльных апэрацыяў толькі ствараецца, і яго сьпіс увесь час расьце. У ССА ўжо паступіла новая партатыўная лічбавая радыёстанцыя Р-168-0.1, баявая разгрузная сыстэма новага ўзору, бронекамізэлька "Атравм", ахоўны шлем ЗШ-1, бронешлем П‑27. Кожны вайсковец ССА забясьпечваецца найновымі прыборамі начнога бачаньня беларускай вытворчасьці. Таксама ўся зброя забясьпечваецца айчыннымі каліматарнымі й начнымі прыцэламі.

Сьпіс беларускае оптыкі ўжывальнае ў ССА:

  • Ачкі начнога бачаньня ОНВ-2 (AN/PVS-14)
  • Прыцэл каліматарны ПК-АА
  • Прыцэл каліматарны ПК-АВ
  • Прыцэл каліматарны начны ПКН-03М
  • Прыцэл начны для стралковай зброі ПНВ-2К (AN/PVS-17)
  • Прыбор начны наглядальны ПНН-03
  • Далямэр ДЛ-1
  • Унікальная нашлемная сыстэма індыкацыі НСІ-04

Абсталяваньне беларускіх сілаў спэцыяльных апэрацыяў бесьпілотнымі лятальнымі апаратамі у поўным аб’ёме вызначана на канец 2012 году. Да гэтага ж часу чакаецца й паступленьне ў падразьдзяленьні новых мотадэльтаплянаў. Для дастаўкі жаўнераў у раён выкананьня задачы выкарыстоўваюцца парашутныя сыстэмы тыпу крыло Лясьнік-3 і Лясьнік-3М. Праходзяць выпрабаваньні й тандэмныя парашутныя сыстэмы для дастаўкі вузкапрофільных адмыслоўцаў без парашутна-дэсантнае падрыхтоўкі (напрыклад вайсковы інжынэр) у мэтавую вобласьць.

Пачала ўжывацца новая сыстэма модульнага забесьпячэньня байцоў у адпаведнасьці з адмысловасьцю. Вось модуль рыштунка салдата-дэсантніка:

  • Аўтамат АКС-74
  • Прыцэл каліматарны ПК-АВ
  • Прыцэл начны ПКН-03 М
  • Акуляры начнога бачаньня AN/PVS-14
  • Радыёстанцыя Р-168?0,1
  • Бронешлем «П-27»
  • Бронекамізэлька «Атравм-5/2»
  • Баявая разгрузная сыстэма
  • Заплечнік дэсантніка «РД-2005»
  • Спальны мяшок
  • Поліпрапіленавы кілімок

Модуль рыштунка салдата-снайпэра:

  • 7,62-мм СВДС (ОСВ-96, ВСК-94, МЦ-116М)
  • 9-мм ПП-93
  • Прыцэл начны ПКН?03 М
  • Акуляры начнога бачаньня AN/PVS-14
  • Радыёстанцыя Р-168-0,1
  • Далямэр ДЛ-1
  • Бранешлем «П-27»
  • Бронекамізэлька «Атравм-5/2»
  • Баявая разгрузная сыстэма снайпэра
  • Заплечнік дэсантніка «РД-2005»
  • Спальны мяшок
  • Маскіравальны гарнітур (лета й зіма)

Модуль рыштунка салдата-выведніка:

  • 7,62-мм аўтамат 9А-91 (АКС-74)
  • 9-мм ПП-93
  • Прыцэл начны ПКН-03М (дзённы ПК-АВ)
  • Прыбор начнога назіраньня (бінокль) ПНН-03
  • Акуляры начнога бачаньня AN/PVS-14
  • Радыёстанцыя Р-168-0,1
  • Бронешлем «П-27»
  • Бронекамізэлька «Атравм-5/2»
  • Баявая разгрузная сыстэма
  • Заплечнік выведніка
  • Спальны мяшок
  • Маскіравальны гарнітур (лета і зіма)

Дадзеныя модулі ў параўнаньні з ранейшым экіпіяваньнем, дазваляюць у два разы павялічыць магчымасьці байца ССА па выкананьні баявых задачаў, вядзеньню выведкі, контр-дывэрсійных дзеяньняў, рашэньню адмысловых агнявых задачаў. Павялічваецца рухомасьць і абароненасьць. Новае абмундзіраваньне да трох разоў лягчэй і цяплей старых узораў. Поліпрапіленавы кілімок дазваляе камфортна адпачываць, выконваць баявую задачу (напрыклад засада) працяглы час, нягледзячы на надвор’е, можа выкарыстоўвацца ў якасьці насілкаў. Сучасная радыёстанцыя шматкроць павялічвае кіравальнасьць дзеяньнямі салдата, паскарае абмен інфармацыяю паміж баявымі адзінкамі.

Падрыхтоўка кадраў

рэдагаваць

З 2010г. афіцэраў для сілаў адмысловых апэрацыяў рыхтуе факультэт ваеннае выведкі Ваеннае акадэміі Рэспублікі Беларусь (начальнік факультэта палкоўнік Ігар Казакоў). Навучаюцца курсанты па адмысловасьцях: кіраваньне падразьдзяленьнямі ССА і тэлекамунікацыйныя сыстэмы. Палявыя і практычныя заняткі з ужываньнем узбраеньня й вайсковае тэхнікі праводзяцца на палявой навучальна-матэрыяльнай базе паліґону "Белая Лужына" і вайсковых часткаў сілаў спэцыяльных апэрацыяў. У далейшым нароўні з атрыманьнем ведаў па сацыяльна-гуманітарных, агульнанавуковых і агульнапрафэсійных дысцыплінах курсанты ўдасканальваюць сваю ваенную падрыхтоўку па агульнавайскавым і спэцыяльным дысцыплінам. Падчас заняткаў па агульнавайскавым і спэцыяльным дысцыплінам курсанты вучацца кіраваць падразьдзяленьнем у адпаведнасьці з абранаю адмысловасьцю, удасканальваюць сваю тактыка-адмысловую і агнявую вывучку, зьдзяйсьняюць скачкі з парашутам, вучацца вадзіць баявыя машыны, у тым ліку і аўтамабілі. На факультэце адзін з самых высокіх прахадных балаў у Ваеннай акадэміі і досыць высокі конкурс, што кажа пра высокі прэстыж дадзенае адмысловасьці сярод абітурыентаў.

Таксама будучых афіцэраў ССА рыхтуюць ваенныя ВНУ Расейскае Фэдэрацыі: Навасыбірская вышэйшая ваенная камандная вучэльня на факультэце адмысловае выведкі і Разанская вышэйшая паветрана-дэсантная камандная вучэльня. Пасьля пяці гадоў навучаньня курсанты атрымліваюць вайсковае званьне лейтэнант.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць