Паўліны (Pavo) — род птушак сямейства фазанавых атрада курападобных.

Паўліны
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадКурападобныя
СямействаФазанавыя
РодПаўліны
Бінамінальная намэнклятура
Pavo

Адрозьніваюць 2 віды. Паўлін звычайны, або індыйскі, або чубаты (P. cristatus), пашыраны на п-ве Індастан і в-ве Шры-Ланка. Драбнейшы паўлін сінякрылы, або яванскі (P. muticus), пашыраны ў Індакітаі і Інданэзіі; занесены ў Чырвоную кнігу МСАП. Жывуць у зарасьніках, на лясных высечках, па берагах рэк. У Эўропу (Старажытная Грэцыя) завезены ў IV ст. да н. э.

У самцоў даўжыня цела да 125 см, хваста да 45 см, падоўжаных, упрыгожаных «вочкамі» пёраў надхвосьця да 150 см; маса да 4,3 кг. Афарбоўка яркая, пераважна сіне-зялёная, з мэталічным адлівам. На галаве чубок. Самкі драбнейшыя, бурага колеру, бяз доўгага надхвосьця. Кормяцца насеньнем, зернем, травой, насякомымі. Палігамы. Пры такаваньні самец разводзіць пёры надхвосьця веерам і падымае іх амаль вэртыкальна. Нясуць да 6 яец.

Паўлінамі называюць таксама пароду галубоў свойскіх (паўлінавыя галубы, трасуны) зь веерападобным або трубападобным хвастом (адсюль часам назва трубачы). Паходзяць з Індыі, у Эўропе — з 17 ст., адна з найбольш пашыраных парод.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Паўлінысховішча мультымэдыйных матэрыялаў