Павал Лоўгач
Павал Лоўгач (нарадзіўся 2 сакавіка 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Астравец».
Павал Лоўгач | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 сакавіка 1995[1][2] (29 гадоў) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 83 кг[3] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аўтазаводзец-Трактар[d] | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013—2016 | Менск | 0 (0) |
2016 | → Смаргонь | 4 (0) |
2016 | Ашмяны-БДУФК | 13 (2) |
2017 | Баранавічы | 25 (5) |
2018 | Дняпро Магілёў | 16 (1) |
2019 | Маладэчна-2018 | 17 (3) |
2020—2023 | Астравец | 86 (17) |
2024— | Аўтазаводзец-Трактар[d] |
Кар’ера
рэдагавацьВыхаванец футбольнага клюбу «Менск». З 2012 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2013 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, аднак гэтак і не дэбютаваў за яе. У пачатку 2016 году на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні», а ўлетку далучыўся да «Ашмянаў», якія ня здолеў выратаваць ад вылету ў Другую лігу. У 2017 годзе выступаў у Першай лізе за «Баранавічы», быў адным з асноўных гульцоў.
У студзені 2018 году прыбыў на прагляд у магілёўскае «Дняпро» і ў лютым афіцыйна ўзмоцніў склад клюбу[4]. У першай палове сэзону 2018 году трывала зьяўляўся на полі, пазьней праз траўмы страціў месца ў асноўным складзе. У сьнежні 2018 году пакінуў магілёўскі клюб[5]. У чэрвені 2019 году далучыўся да «Маладэчна-2018»[6], дапамог клюбу прабіцца ў Першую лігу. У красавіку 2020 году стаў гульцом «Астраўца».
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Баранавічы | 2017 | Першая ліга | 25 | 5 |
Дняпро Магілёў | 2018 | Найвышэйшая ліга | 16 | 1 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Pavel Lovgach // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в г д https://fco.by/player009/
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/pavel_lovgach/
- ^ "Днепр" подписал Павла Ловгача
- ^ 11 футболистов покинули "Днепр"
- ^ Молодечно. Информация о команде — 29-й чемпионат Беларуси (2019) (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)