Васіль Мялешка

беларускі гісторык

Васі́ль Іва́навіч Мяле́шка (15 сакавіка 1921, Томск — 5 верасьня 2004, Менск) — беларускі савецкі гісторык. Доктар гістарычных навук (1972), прафэсар (1990).

Васіль Мялешка
Дата нараджэньня 15 сакавіка 1921(1921-03-15)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 5 верасьня 2004(2004-09-05) (83 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак навуковец
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Вучні Павал Лойка
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мялешка.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і беларускіх сялянаў, эвакуяваных у часе Першай сусьветнай вайны у Сыбір зь вёскі Мяльканавічы Гарадзенскай губэрні. Увесну 1921 року сям’я вярнулася на радзіму.

У 1940—1941 роках працаваў настаўнікам, пасьля ўдзельнічаў у нямецка-савецкай вайне. У 1952 року скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 1946—1956 роках працаваў настаўнікам і дырэктарам у сярэдніх школах.

У 1956—1991 працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР, у 1980—1991 — загадчык аддзелу гісторыі Беларусі эпохі фэадалізму. У 1960 абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё і палітычнае жыцьцё Магілёву ў другой палове XVI — першай палове XVII стст.». У 1972 абараніў доктарскую дысэртацыю «Гаспадарка буйных фэўдалаў Усходняй Беларусі ў другой палове XVII і ў XVIII ст. (да ўзьяднаньня з Расеяй)». У 1987 — старшыня камісіі Акадэміі навук па гісторыі сельскай гаспадаркі і сялянства Беларусі.

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Вядомы як закладальнік беларускай школы гісторыі фэўдалізму. Дасьледаваў сацыяльна-эканамічныя праблемы беларускага фэўдальнага места, пытаньні аграрных дачыненьняў і сацыяльнай барацьбы ў Беларусі XVI—XVIII стагодзьдзяў, вайну з Расеяй 1654—1667 рокаў.

Выбраная бібліяграфія

рэдагаваць
  • Мелешко, В. И. Слоним : исторический очерк / В. И. Мелешко. — Минск : Госиздат БССР, 1962. — 79 с.
  • Мелешко, В. И. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина XVII—XVIII вв.) / В. И. Мелешко. — Минск : Наука и техника, 1975. — 246 с.
  • Мелешко, В. И. Классовая борьба в белорусской деревне во второй половине XVII—XVIII вв. / В. И. Мелешко. — Минск : Наука и техника, 1982. — 252 с.
  • Мелешко, В. И. Могилев в XVI середине XVII в. / В. И. Мелешко. — Минск : Наука и техника, 1988. — 264 с.
  • Мялешка, В. І. Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы / В. И. Мелешко, П. А. Лойка. — Мінск : Народная асвета, 1988. — 95 с.
  • Мялешка, В. І. І ўзняўся люд просты : Да 300-годдзя з дня нараджэння Васіля Вашчылы — кіраўніка Крычаўскага паўстання 1740—1744 гг. / В. И. Мелешко, П. А. Лойка. — Мінск : Беларусь, 1992. — 80 с.
  • Мялешка В. І., Капыскі З. Ю., Лойка П. А. Беларусь у канцы XV — сярэдзіне XVI стст. // Скарына і яго эпоха. Мн., 1990.

Літаратура

рэдагаваць