Павал Злобін

расейскі палітык

Павал Злобін (1882, Разань — 1930, Уфа) — расейскі і беларускі палітычны дзяяч. Камісар па вялікарускіх справах Народнага сакратарыяту БНР (1918).

Павал Злобін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 30 лістапада 1882(1882-11-30)
Памёр: 1930
Сужэнец: Лідзія Даброва-Ядрынцава[d]
Дзеці: Сьцяпан Злобін[d]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Злобін.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў 1882 годзе ў Разані. У 1903 годзе стаў чальцом Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году ўзначальваў арганізацыю расейскіх сацыялістаў-рэвалюцыянэраў у Менску, вёў работу па афармленьні антыбальшавіцкага блёку ў Беларусі. На ІІ зьездзе армій Заходняга фронту ў Менску выступіў прыхільнікам Устаноўчага сходу і свабоды друку. 21 лютага 1918 году быў абраны ў Народны сакратарыят БНР камісарам па вялікарускіх справах. Выступаў супраць стварэньня беларускай незалежнай дзяржавы, за аўтаномію Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расеі, лічыў Раду Беларускай Народнай Рэспублікі часовай беларускай уладай. У 1919—1920 гадах працаваў рэдактарам часопісу «Социалист-революционер». Паводле даручэньня ЦК Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў праводзіў арганізацыйную работу ў Маскве. Тройчы прыцягваўся да судовай адказнасьці органамі савецкай улады. Летам 1922 году абвінавачаны па працэсе над Партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянэраў і ў ліку 15 яе членаў прыгавораны да вышэйшай меры пакараньня, якая 14 студзеня 1924 году была замененая на пяцігадовае турэмнае зьняволеньне. У 1920—1930-я гады жыў у Маскве. Бацька расейскага пісьменьніка Сьцяпана Злобіна.