II зьезд дэпутатаў Заходняга фронту

II зьезд армій Заходняга фронту. Адбыўся 20—25 лістапада (3—8 сьнежня) 1917 г. у Менску. Прысутнічалі 714 дэлегатаў (633 з рашаючым і 81 з дарадчым голасам), у т.л. 473 бальшавікі, 103 беспартыйныя, 74 левыя эсэры, 9 эсэраў-максымалістаў, 9 правых эсэраў, 2 эсэры «цэнтра», 24 меншавікі, 5 анархістаў, 1 польскі сацыяліст.

Парадак дня:

  • даклады пра дзейнасьць Выканкаму франтавога камітэту і ВРК Заходняга фронту
  • бягучы момант
  • арганізацыя арміі
  • пагадненьне аб міры і дэмабілізацыя арміі
  • арганізацыя дапамогі ахвярам вайны і рэвалюцыі
  • выбары франтавога камітэту
  • бягучыя справы.

З дакладамі і садакладамі выступілі Рыгор Арджанікідзэ (ад ЦК РСДРП(б)), В. Валадарскі (ад Петраградзкага ВРК), Аляксандар Мясьнікян, Карл Ландэр, Мікалай Рагазінскі і інш. Салдацкія дэлегаты віталі перамогу сацыялістычнай рэвалюцыі, заяўлялі пра гатоўнасьць абараняць савецкую ўладу, выступалі супраць меншавікоў і эсэраў. Галоўнакамандуючым фронтам выбраны А. Ф. Мяснікоў. У франтавы камітэт увайшло 100 чалавек, зь іх 80 бальшавікоў. Ва Усерасейскі цэнтральны выканаўчы камітэт (УЦВК) зьезд выбраў 20 чалавек, зь іх 18 бальшавікоў. 26 лістапада (9 сьнежня) выбраны зьездам выканком увайшоў у склад Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласьці і фронту.

Літаратура рэдагаваць

  • Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии: Документы и материалы: 40 лет 1917—1957 / Ин-т истории партии ЦК КПБ—филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС, Институт истории Академии наук БССР, Архивное управление БССР; [Сост.: В. В. Скоробогатый и др.]. Т. 1.: Белоруссия в период подготовки социалистической революции: Февраль—октябрь 1917 г. / Редкол.: Т. С. Горбунов и др. — Мн.: Государственное издательство БССР, 1957. — 1005, [2] с.
  • Другі з'езд армій Заходняга фронту // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі—Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 285. — ISBN 985-11-0041-2.