Парлямэнцкія выбары ў Славаччыне 1994 году
Парлямэнцкія выбары ў Славаччыне 1994 году адбыліся 30 верасьня і 1 кастрычніка і былі першымі парлямэнцкімі выбарамі пасьля стварэньня незалежнай Славаччыны ў 1993 годзе. На 150 месцаў Народнай Рады Славацкай Рэспублікі прэтэндавала 18 партыяў і кааліцый. Выбары праходзілі паводле прапарцыянальнай сыстэмы.
Вынікі
рэдагавацьПартыя | Галасоў | Месцаў | Δ |
---|---|---|---|
Рух за дэмакратычную Славаччыну | 1 005 488 (34,96%) | 61 | 13 |
«Агульны выбар» | 299 496 (10,41%) | 18 | Упершыню |
Вугорская кааліцыя | 292 936 (10,18%) | 17 | Упершыню |
Хрысьціянска-дэмакратычны рух | 289 987(10,08%) | 17 | 1 |
Дэмакратычны саюз (Славаччына) | 246 444 (8,57%) | 15 | ... |
Асацыяцыя працоўных Славаччыны | 211 321 (7,34%) | 13 | ... |
Славацкая нацыянальная партыя | 155 359 (5,40%) | 9 | 6 |
Дэмакратычныя партыя (Славаччына, 1989) | 98 555 (3,42%) | 0 | ... |
Яўка на выбары склала 75,65%
Наступствы
рэдагавацьПаводле вынікаў Рух за дэмакратычную Славаччыну, Славацкая нацыянальная партыя, Асацыяцыя працоўных Славаччыны і Аграрная партыя Славаччыны, якая не ўвайшла ў парлямэнт сфармавалі кіруючую кааліцыю. Прэм'ер-міністрам незалежнай Славаччыны ў другі раз стаў Ўладзімір Мэч'яр.