Ота Вайнінгер
Ота Вайнінгер (па-нямецку: Otto Weininger; 3 красавіка 1880, Вена — 4 кастрычніка 1903, Вена) — аўстрыйскі філёзаф.
Ота Вайнінгер | |
па-нямецку: Otto Weininger | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 3 красавіка 1880[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 4 кастрычніка 1903[1][2][4][…] (23 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | агнястрэльная рана[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | філёзаф, пісьменьнік |
Навуковая сфэра | філязофія і гендэрныя дасьледаваньні[d] |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d] |
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзіўся ў багатай габрэйскай сям’і. У 1898 годзе паступіў на філязофскі факультэт Венскага ўнівэрсытэту, які з адзнакай скончыў, абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму бісэксуальнасьць. Пасьля абароны дысэртацыі прыняў хрысьціянства.
СьмерцьРэдагаваць
Ота Вайнінгер зьдзейсьніў дэманстратыўнае самагубства ў нумары гатэлю, у якім памёр Бэтговэн. Магчымымі прычынамі самагубства сучасьнікі называлі «канфлікт паміж аскетызмам, які прапаведваў Вайнігер, і ўласнай пачуцьцёвасьцю». Зь іншага боку, самагубства Вайнінгера нярэдка адносяць да так званых выпадкаў суіцыду з-за комплексу культурнай непаўнавартаснасьці.
ТворчасьцьРэдагаваць
Асноўнай працай Вайнінгера была кніга «Пол і характар. Прынцыповае дасьледаваньне» (1902), хоць былі і іншыя, апублікаваныя ўжо пасьля яго сьмерці — «Аб апошніх рэчах» (1904, апублікаваў яго сябар Морыц Рапапорт), «Каханьне і жанчына» (1917). Пасьля першай сусьветнай вайны Артурам Герберам былі таксама апублікаваныя нататкі і лісты Вайнінгера.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Otto Weininger // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ^ а б Otto Weininger // [Otto Weininger Frauen in Bewegung 1848–1938] (ням.) — Österreichische Nationalbibliothek, 2006.
- ^ Otto Weininger // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ Otto Weininger // Internet Philosophy Ontology project (анг.)