Усыса
рака ў Беларусі
Усы́са, Гаража́нка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Обалі (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласьці. Даўжыня 50 км. Плошча вадазбору 423 км².
Усыса | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | воз. Кашо |
Вусьце | Обаль |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 50 км |
Плошча басэйну | 423 км² |
Асноўны прыток — Каменка.
На рацэ места Гарадок. Уздоўж ракі вёскі Казінова, Старыя і Новыя Вайханы, Крынічная, Мішневічы, Скрыпкі і іншыя.
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьВыцякае з возера Кашо, за 1,5 км на захад ад вёскі Прудка. Цячэ праз азёры Лугавое, Арэхавае, Шчарбакоўскае. У вярхоўі завецца Гаражанкай. Упадае ў Обаль каля вёскі Мішневічаў Шумілінскага раёну[1].
Вадазбор на паўднёва-заходніх схілах Гарадоцкага ўзвышша. Азёрнасьць 1%. Шырыня даліны ракі 200—500 м, абалоны 50—80 м[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 378.
- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 378.
- Параскевіч, А. Падарожжа па рацэ Обаль // Герой працы (Шуміліна). 25 кастрычніка 2005 г.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.