О’Руркі

(Перанакіравана з «О'Руркі»)

О’Руркі (па-ірляндзку: У Ruairc, Ua Ruairc, па-ангельску: O’Rourke; па-расейску: О'Рурки) — графскі род. Прозьвішча паходзіць ад ірляндзкага: O' — «нашчадак», rű — «сябар», arc — «малы», ці «нашчадак малога сябра». Сам жа род паходзіў ад Артура, сына Рурка, караля конахцкага ў Ірляндыі ў XI ст. Ягоныя нашчадкі валодалі графствам Летрым. Шмат зь іх загінулі ў змаганьні з ангельцамі, гэтак у 1591 у Таўэры быў пазбаўлены галавы Брайн О’Рурк. У 1688 пасьля дэтранізацыі ангельскага караля Джэймза ІІ і пачатку змаганьня зь вільгельмітамі Ірляндыю пакінуў унук узгаданага сэр Брайн О’Рурк Малодшы. Пазьней ён уступіў у францускую армію. У 1760 ягоныя ўнукі, сыны францускага афіцэра Оўэна О’Рурка й Мэры О’Бэерн, браты Джон (? — 1786) і Карнэль (17361800) былі прынятыя на расейскую службу.[1] Сын апошняга, Ёсіф (17721849) быў генэралам ад кавалерыі, удзельнічаў у баёх з французамі ў 1812 і 1813. 24 лістапада 1848 яму з сынамі й ягоным пляменьнікам — ротмістру Карнэлю, з сынамі, генэрал-маёру Вальдэмару і падпалкоўніку Морыцу Георгіевічам — было дазволена карыстацца графскім тытулам у Расеі. У 1898 унукі Ёсіфа Карнэлевіча Ёсіф Канстанцін (6 сакавіка 1869, Басін, Наваградзкі павет1917), і Эдуард Аляксандар Уладзіслаў Міхайлавічы (13 кастрычніка 1876, Басін, Наваградзкі павет — 1943) былі ўнесеныя ў 5 частку РК Менскае губэрні. Апроч таго, О’Руркі былі занесеныя ў рыцарскія матрыкулы Ліфляндзкае губэрні і ў 5 частку РК Курскае й Палтаўскае губэрняў.

  1. ^ «Genealogisches Handbuch der baltischen Ritterschaften», Teil 1: Livland, Bd. 1, Görlitz, 1929, lk. 633-641

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць