Нікола Карабатыч

францускі гандбаліст югаслаўскага паходжаньня

Ніко́ла Караба́тыч (па-сэрбску: Никола Карабатић, па-француску: Nikola Karabatić; нар. 11 красавіка 1984 году, Ніш, Сацыялістычная рэспубліка Сэрбія, Сацыялістычная Фэдэратыўная Рэспубліка Югаславія) — францускі гандбаліст харвацка-сэрбскага паходжаньня. Трохразовы алімпійскі чэмпіён (2008, 2012 і 2020), чатырохразовы чэмпіён сьвету (2009, 2011, 2015 і 2017) і трохразовы чэмпіён Эўропы (2006, 2010 і 2014) у складзе зборнай Францыі. Тройчы прызнаны найлепшым гульцом сьвету (2007, 2014 і 2016).

Нікола Карабатыч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 красавіка 1984 (40 гадоў)
Ніш, СФР Югаславія
Рост 196 см
Вага 102 кг
Пазыцыя левы/цэнтральны гульнёвы
Моладзевыя клюбы
  • 1990—1992
  • 1992—2000
  • 2000—2002
Клюбы
Гады Клюб
  • 2002—2005
  • 2005—2009
  • 2009—2013
  • 2013
  • 2013—2015
  • 2015—2024
  • 83 (238)
  • 193 (1173)
  • 70 (330)
  • 22 (134)
  • 93 (399)
  • 325 (782)
Зборныя
2002—2024 Мужчынская зборная Францыі па гандболе Францыя 365 (1303)
Спартовыя ўзнагароды
Алімпійскія гульні
Золата Пэкін-2008 Зборная
Золата Лёндан-2012 Зборная
Золата Токіё-2020 Зборная
Срэбра Рыё-дэ-Жанэйра-2016 Зборная
Чэмпіянаты сьвету
Золата Харватыя-2009 Зборная
Золата Швэцыя-2011 Зборная
Золата Катар-2015 Зборная
Золата Францыя-2017 Зборная
Срэбра Польшча/Швэцыя-2023 Зборная
Бронза Партугалія-2003 Зборная
Бронза Туніс-2005 Зборная
Бронза Данія/Швэцыя-2019 Зборная
Чэмпіянаты Эўропы
Золата Швайцарыя-2006 Зборная
Золата Аўстрыя-2010 Зборная
Золата Данія-2014 Зборная
Бронза Нарвэгія-2008 Зборная
Бронза Харватыя-2018 Зборная

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нікола Карабатыч нарадзіўся ў Нішы ў сям’і харвата і сэрбкі. Бацька, Бранка Карабатыч, таксама прафэсійны гандбаліст[1][2][3], гуляў за «Жалезьнічар Ніш», дзе пазнаёміўся з будучай жонкай Радмілай[4]. Калі Ніколу было 3 з паловай гады, сям’я пераехала ў Францыю, дзе Бранка атрымаў працу трэнэра. У Францыі ў Ніколы нарадзіўся брат Лука[2].

Кар’ера

рэдагаваць

Прафэсійная кар’ера Карабатыча пачалася ў 2000 у францускім топ-клюбе «Манпэлье», зь якім ён станавіўся чэмпіёнам у 2002, 2003, 2004, 2005 роках і пераможцам Лігі чэмпіёнаў у 2003. У 2006, 2007 і 2008 Нікола Карабатыч станавіўся чэмпіёнам Нямеччыны ў складзе «Кілю», зь якім таксама перамог у Лізе чэмпіёнаў у 2007 року. У 2009 ён вярнуўся ў «Манпэлье» і заваяваў яшчэ тры чэмпіёнскія тытулы (2010, 2011, 2012). У лютым — чэрвені 2013 выступаў за «Пэі д’Э», цяпер гуляе ў гішпанскай «Барсэлёне».

У складзе францускай зборнай тройчы станавіўся чэмпіёнам Эўропы (2006, 2010 і 2014) і Алімпійскіх гульняў (2008, 2012, 2020), а таксама чатыры разы здабываў тытул чэмпіёна сьвету (2009, 2011, 2015 і 2017). На ЧЭ-2004 і ЧЭ-2007 уваходзіў у сымбалічную зборную «ўсіх зорак», у 2014 быў прызнаны найкаштоўнейшым гульцом чэмпіянату.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць