Чэмпіянат Эўропы па гандболе сярод мужчынаў
Чэмпіяна́т Эўро́пы па гандбо́ле сяро́д мужчы́наў — афіцыйнае спаборніцтва мужчынскіх нацыянальных гандбольных зборных Эўропы, якое ладзіцца кожныя два гады. Акрамя вызначэньня чэмпіёна Эўропы, турнір адначасна выступае ў якасьці адборачнага спаборніцтва на чэмпіянат сьвету. Лідэрам па колькасьці тытулаў чэмпіёна Эўропы зьяўляецца Швэцыя, якая перамагала чатыры разы, а Гішпанія пяць разоў даходзіла да фіналу.
Чэмпіянат Эўропы па гандболе сярод мужчынаў | |
Заснаваны | 1994 |
---|---|
Колькасьць камандаў |
38 (адбор) 16 (фінальная стадыя) |
Дзейны чэмпіён | Гішпанія (1-ы тытул) |
Найбольш пасьпяховы клюб | Швэцыя (4 разы) |
Чэмпіянат Эўропы па гандболе сярод мужчынаў 2018 году |
Мінуўшчына
рэдагавацьУ 1946 годзе восем эўрапейскіх краінаў заснавалі Міжнародную гандбольную фэдэрацыю[1], і з тае пары эўрапейцы нязьменна станавіліся чэмпіёнамі сьвету[2]. У 1991 годзе была створаная Эўрапейская гандбольная фэдэрацыя. З 1995 году было вырашана ладзіць чэмпіянат сьвету раз у два гады замест чатырох, і ЭГФ запачаткавала сваё ўласнае спаборніцтва, якое адначасна стала адборачным турнірам на сусьветнае першынство[3].
Статыстыка
рэдагавацьКолькасьць мэдалёў
рэдагавацьМесца | Зборная | Золата | Срэбра | Бронза | Агулам |
---|---|---|---|---|---|
1 | Швэцыя | 4 | 1 | 0 | 5 |
2 | Францыя | 3 | 0 | 2 | 5 |
3 | Данія | 2 | 1 | 3 | 6 |
4 | Нямеччына | 2 | 1 | 1 | 4 |
5 | Гішпанія | 1 | 4 | 2 | 7 |
6 | Расея | 1 | 2 | 0 | 3 |
7 | Харватыя | 0 | 2 | 3 | 5 |
8 | Сэрбія | 0 | 1 | 1 | 2 |
9 | Славенія | 0 | 1 | 0 | 1 |
10 | Ісьляндыя | 0 | 0 | 1 | 1 |
Найлепшыя бамбардзіры
рэдагавацьРок | Гулец | Галоў |
---|---|---|
1994 | Васіль Кудзінаў | 50 |
1996 | Томас Кнор | 41 |
1998 | Ян Філіп | 48 |
2000 | Алег Вялікі | 46 |
2002 | Стэфан Лёўгрэн Оляфур Стэфансан |
57 |
2004 | Мірза Джомба | 46 |
2006 | Сяргей Рутэнка | 51 |
2008 | Івана Баліч Нікола Карабатыч Лярс Крыстыянсэн |
44 |
2010 | Філіп Іха | 53 |
2012 | Кірыл Лазараў | 61 |
2014 | Хоан Каньельяс | 50 |
2016 | Валера Рывэра Фольч | 48 |
2018 | Ондржэй Здрагала | 55 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ History of Handball from ihf.info, retrieved 7 February 2006
- ^ Medals Table — Ranking At Men’s World Championships A 1938—1990 from ihf.info, retrieved 7 February 2006
- ^ Handball-Bundesliga diskutiert Reduzierung auf 16 Teams, by Erik Eggers, published by Der Spiegel online, 30 January 2006 (ням.)