Манпэлье (гандбольны клюб)

францускі гандбольны клюб

«Манпэлье» (па-француску: Montpellier Handball) — францускі гандбольны клюб з аднайменнага гораду. Выступае ў Першым дывізыёне. Свае хатнія матчы ладзіць на Сюд-дэ-Франс-Арэне.

Манпэлье

Поўная назва Montpellier Handball
Кароткая назва Montpellier
Заснаваны 1982
Арэна Palais des sports René-Bougnol, Sud de France Arena
Чэмпіянат Першы дывізыён
2023—2024 3 месца
Форма
Клюбныя колеры          
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Хатняя
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Клуб быў заснаваны ў 1982 годзе пад назвай «Космас» і выступаў у найніжэйшых дывізіёнах чэмпіянату Францыі па гандболе. У 1986 годзе, «Космас» прасунуўся ў чацьверты дывізіён. У 1987 годзе каманда атрымала назву «Манпэлье Паяд», атрымаўшы падтрымку ад Жоржа Фрэша і Люі Нікалена. У 1988 годзе каманда прабілася ў трэці дывізіён, а праз год узьнялася ў другі дывізіён. У тым жа годзе клюб зьмяніў назву наўпрост на «Манпэлье». У 1992 годзе каманда дабралася да першага дывізіёну. Прэзыдэнтам клюбу на той час быў Жан-Поль Лякомб, які некалі і стварыў каманду.

Вынікі рушылі адразу, то бок дружына ў дэбютным сэзоне фінішавала на пятым радку, дзякуючы чаму запачаткавала выступы на эўрапейскай арэне, згуляўшы ў Кубку ЭГФ 1993—1994 гадоў. У ліпені 1994 году галоўным трэнэрам стаў Патрыс Канае, які да таго пакінуў быў ПСЖ-Аньер. Першы тытул чэмпіёна Францыі быў здабыта на апошніх сэкундах апошняга матчу чэмпіянату супраць «Вітроля» ў 1995 годзе. У 1998 годзе «Манпэлье» другі раз выйграў чэмпіянат Францыі. За пэрыяд з 1997 па 2012 гады «Манпэлье» ажно 13 разоў рабіўся наймацнейшым у айчыннай лізе, яшчэ 11 разоў здабываючы Кубак Францыі. У 2003 годзе «Манпэлье» стаў першым францускім клюбам, які здабыў перамогу ў Лізе чэмпіёнаў. Гегемонія клюбу з поўдня Францыі парушылася ў 2010-я гады з узмацненьнем сталічнага «Пары Сэн-Жэрмэну». Тым ня менш, у 2018 годзе клюб яшчэ раз стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў.

Дасягненьні

рэдагаваць

Нацыянальныя

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць