Нікляс Майсандэр

фінскі футбаліст

Нікляс Майсандэр (па-фінску: Niklas Moisander; нарадзіўся 29 верасьня 1985 году, Турку, Фінляндыя) — фінскі футбаліст, абаронца швэдзкага клюбу «Мальмё» і нацыянальнай зборнай Фінляндыі. Нікляс мае брата-блізьнюка Гэнрыка, які таксама зьяўляецца футбалістам і гуляе брамнікам. Нікляс зьяўляецца найлепшым футбалістам Фінляндыі 2012 году.

Нікляс Майсандэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 верасьня 1985(1985-09-29)[1][2] (38 гадоў)
Рост 183 см
Вага 77 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Мальмё
Нумар 4
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2003
2006—2008
2008—2012
2012—2015
2015—2016
2016—2021
2021—
ТПС
Зволе
АЗ
Аякс
Сампдорыя
Вэрдэр
Мальмё
9 (0)
78 (5)
111 (3)
77 (5)
22 (0)
126 (2)
27 (0)
Зборныя
2008— Фінляндыя 62 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 лістапада 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
9 лістапада 2017.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Кар’еру распачаў у клюбе з роднага гораду ТПС. У 2003 годзе Нікляс перайшоў у склад амстэрдамскага «Аяксу» разам з братам-блізьнюком[3]. У 2006 годзе Нікляс перабраўся ў клюб «Зволе», а ў 2008 годзе стаў гульцом клюбу АЗ. У жніўні 2012 году Нікляс вярнуўся ў «Аякс» і заключыў з клюбам трохгадовы кантракт[4].

Міжнародная рэдагаваць

У нацыянальнай зборнай Фінляндыі Майсандэр дэбютаваў 29 траўня 2008 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Турэччыны. У 2011 годзе атрымаў капітанскую повязь ад Пэтры Пасанэна.

Дасягненьні рэдагаваць

АЗ:

«Аякс»:

«Мальмё»:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Niklas Moisander // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Niklas Moisander // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ Ajax contracteert gebroeders Moisander. ajax.nl.
  4. ^ Ajax contracteert Niklas Moisander. ajax.nl.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць