Ніка Гішыр

швайцарскі хакеіст

Ні́ка Гі́шыр (па-нямецку: Nico Hischier; нарадзіўся 4 студзеня 1999 году, Брыг-Гліс, Швайцарыя) — швайцарскі хакеіст, гулец і капітан клюбу НХЛ «Нью-Джэрзі Дэвілз».

Ніка Гішыр
Рост 185 см
Вага 79 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы левы
Грамадзянства
Дата нараджэньня 4 студзеня 1999 (25 гадоў)
Месца нараджэньня Брыг-Гліс, Швайцарыя
Клюб Нью-Джэрзі Дэвілз
Выступаў за
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Швайцарыі па хакеі Швайцарыя
Драфт НХЛ 1, 2017
Нью-Джэрзі Дэвілз
Гульнявая кар’ера 2015 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Гішыр дэбютаваў у Швайцарыі выступамі за клюб «Бэрн» у 2015 годзе, гуляючы як за клюб у Нацыянальнай лізе А, гэтак і ў Нацыянальнай лізе Б. На сэзон 2016—2017 гадоў ён пераехаў у Паўночную Амэрыку, каб правесьці сэзон у галоўнай юніёрскай хакейнай лізе ў складзе клюбу «Галіфакс Мусгэдс» у галоўнай юніёрскай хакейнай лізе Квэбэку (QMJHL) у надзеі на далейшую хакейную кар’еру. Гэты пэрыяд кар’еры малады швайцарац правёў цудоўна, і быў прызнаны пачаткоўцам году. Лічачыся моцным нападнікам, здольным выконваць свае абавязкі як у нападзе, гэтак і пры абароне ўласнай брамы, і галоўным пэрспэктыўным гульцом, Гішыр у 2017 годзе быў абраны першым нумарам драфту НХЛ клюбам «Нью-Джэрзі Дэвілз». Такім чынам, ён стаў першым швайцарцам, які быў абраны першым у драфце. Дэбют гульца прыпаў на матч супраць «Каларада Эвэланш» 7 кастрычніка 2017 году[3]. Свой першы галявы пункт, Гішыр атрымаў праз галявую перадачу 9 кастрычніка ў сваёй другой гульні супраць гэтым разам «Бафала Сэйбрз». А першыя шайбы ён закінуў празь дзесяць дзён у матчы супраць «Атавы Сэнатарз», браму якой абараняў Крэйг Андэрсан[4]. Свой першы рэгулярны сэзон гулец скончыў другім бамбардзірам «д’яблаў», маючы на сваім рахунку 52 пункты, сярод якіх было 20 пунктаў за галы і 32 пунктаў за галявыя перадачы. Ягоны выступ дапамог камандзе забясьпечыць месца ў плэй-оф Кубка Стэнлі, упершыню для д’яблаў з 2012 году. У 2021 годзе Гішыр быў абраны капітанам «Нью-Джэрзі Дэвілз».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць