Netflix

(Перанакіравана з «Нэтфлікс»)

Netflix — амэрыканская забаўляльная кампанія, пастаўшчык фільмаў і сэрыялаў на аснове струменнага мультымэдыя. Заснавана 29 жніўня 1997 году Рыдам Хастынгсам і Маркам Рэндальфам[2]. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Лас-Гатасе, Каліфорнія.

Netflix
Выява лягатыпу
Тып дэлаверская карпарацыя[d][1]
Лістынг на біржы NASDAQ: NFLX
Заснаваная 29 жніўня 1997
Краіна
Разьмяшчэньне
Прадукцыя рэкамэндацыйная сыстэма Netflix[d], патокавае мультымэдыя і over-the-top media service[d]
Даччыныя кампаніі Albuquerque Studios[d] і Netflix Animation[d]

З 2013 году Netflix стварае свае фільмы, сэрыялы й тэлепраграмы. У 2016 годзе кампанія стварыла 126 арыгінальных сэрыялаў і фільмаў — больш, чым любы іншы сеткавы або кабэльны канал[3]. Па стане на студзень 2018 году ў кампаніі налічвалася 117,58 млн падпісантаў па ўсім сьвеце, у тым ліку 54,75 млн ў ЗША[4][5].

Менавіта на гэтым відэасэрвісе выходзяць «Картачны домік», «Грэйс і Фрэнкі», «Непахісная Кімі Шмідт», «Аранжавы — хіт сэзону» і «Джэсіка Джонс». Галоўная перавага сэрвісу ў тым, што гэта, па сутнасьці, энцыкляпэдыя заходняга тэлебачаньня: менавіта карыстальнікі Netflix могуць колькі заўгодна глядзець усе сэзоны «Сяброў», брытанскі і амэрыканскі «Офіс», «Вар’ятаў», «Ва ўсе цяжкія» ды інш. легальна.

На Беларусі

рэдагаваць

У Беларусі з 2016 году даступны стрымінгавы відэасэрвіс Netflix[6]. Першы месяц глядзець фільмы й сэрыялы можна бясплатна (але рэгістравацца ўсё адно трэба). Потым — па падпісцы.

  1. ^ а б Global LEI index
  2. ^ A Stream of Movies, Sort of Free The New York Times Праверана 2017-04-21 г.
  3. ^ The Netflix Backlash: Why Hollywood Fears a Content Monopoly (анг.) The Hollywood Reporter Праверана 2017-05-29 г.
  4. ^ Q4 17 Letter to shareholders Праверана 23 January 2018 г. Архіўная копія ад January 23, 2018 г.
  5. ^ Netflix jumps more than 8% after adding more subscribers than expected Праверана 23 January 2018 г. Архіўная копія ад January 23, 2018 г.
  6. ^ У Беларусі запрацаваў папулярны відэасэрвіс Netflix, Новы час, 07-01-2016

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць