Ну́рчык (па-польску: Nurczyk, па-падляску: Núrčyk[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.

Нурчык
польск. Nurczyk
Першыя згадкі: 1717
Былая назва: Малы Нурэц
Мясцовая назва: Nurčyk
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Нурэц-Станцыя
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-330
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°28′43.0″ пн. ш. 23°9′0.0″ у. д. / 52.478611° пн. ш. 23.15° у. д. / 52.478611; 23.15Каардынаты: 52°28′43.0″ пн. ш. 23°9′0.0″ у. д. / 52.478611° пн. ш. 23.15° у. д. / 52.478611; 23.15
Нурчык на мапе Польшчы
Нурчык
Нурчык
Нурчык

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход прыход сьв. Барбары ў Мілейчыцах) і палякі-каталікі (парафія Маткі Боскай Чанстахоўскай у Нурцы-Станцыі[3]).

Гісторыя

рэдагаваць

Раньняя гісторыя Нурчыка праўдападобна зьвязаная з маёнткам у суседнім Нурцы, але першыя пісьмовыя згадкі пра вёску зьяўляюцца толькі з 1717 г., калі існавалі тут два невялікія маёнткі пані Чыжовай і сям’і Калечыцкіх. У палове 19 ст. маёнткам уладаў Мацей Лавіцкі, доктар медычных навукаў, які паміж 1841 і 1858 гадамі быў засланы ў Сыбір, адкуль вярнуўся і пасьля побыту ў Беластоку і Коўне пасяліўся ў Нурчыку. У 1921 г. маёнтак быў праданы Лавіцкімі Казімеру Клапатоўскаму і Фэліксу Касінскаму[4]. У міжваенны пэрыяд Нурчык прыналежаў да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 123 жыхароў (67 праваслаўных, 55 каталікоў і 1 лютэранін; 64 зь іх было запісаныя палякамі, а 59 беларусамі)[5]. Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да СССР у 1939 г. сядзіба маёнтку была разбраная і перавезеная ў Кляшчэлі, але Фэлікс Касінскі пражываў у парэштках маёнтку ажно да 1962 г.[4].

  1. ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810072-0037842?var-id=1639616&format=jsonapi
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 140
  3. ^ NURZEC STACJA – Parafia Matki Bożej Częstochowskiej (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 29 чэрвеня 2016 г.
  4. ^ а б Ewa Bończak-Kucharczyk, Józef Maroszek Nurczyk (пол.) Historyczne kompozycje ogrodowe i parkowe wschodniej Polski Праверана 29 чэрвеня 2016 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 23 (пол.) Праверана 29 чэрвеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць