Нурэц-Станцыя (па-польску: Nurzec-Stacja, па-падляску: Nuréć-Stácija) — вёска ва ўсходняй Польшчы, цэнтар гміны ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва. Жыхары вёскі — палякі і палешукі-падляшы, якія ў большасьці самавызначаюць сябе беларусамі, у меншасьці — украінцамі.

Нурэц-Станцыя
польск. Nurzec-Stacja
Нурэц-Станцыя
Першыя згадкі: 1904
Мясцовая назва: Nuréć-Stácija
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Нурэц-Станцыя
Насельніцтва: 2000 чал. (2006)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 52°27′0.0″ пн. ш. 23°4′59.9″ у. д. / 52.45° пн. ш. 23.083306° у. д. / 52.45; 23.083306Каардынаты: 52°27′0.0″ пн. ш. 23°4′59.9″ у. д. / 52.45° пн. ш. 23.083306° у. д. / 52.45; 23.083306
Нурэц-Станцыя на мапе Польшчы
Нурэц-Станцыя
Нурэц-Станцыя
Нурэц-Станцыя
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Мясцовасьць заснаваная ў 1904 г. як пасёлак работнікаў, якія будавалі чыгуначны шлах зь Седльцаў у Ваўкавыск. Названьне пасёлку пайшло ад суседняй вёскі Нурэц.

Рэлігійнае жыцьцё

рэдагаваць

Рыма-каыаліцкая парафія Маці Божай Чанстахоўскай заснаваная была 3 сьнежня 1945 г., раней дзейнічала тут толькі капліца (была абслугоўваная ксяндзамі з Мілейчыцаў). Сёньняшні касьцёл пабудаваны быў толкі ў 1982-1986 гг.. З 1995 г. ў Нурцу-Станцыі дзейнічае тут таксама Дом Бэтанія уршулянкаў Нясьвяцейшай Дзевы Марыі з Гандына. Праваслаўныя вернікі прыналежаць да парафіі ў суседніх Жэрчыцах.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Нурэц-Станцыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў