Ноч у музэі

фільм 2006 году

«Ноч у музэ́і» (па-ангельску: Night at the Museum) — фэнтэзійна-камэдыйны фільм 2006 году працы рэжысэра Шона Леві паводле сцэнару Робэрта Бэна Гаранта і Томаса Ленана. Сюжэт заснаваны на дзіцячай кнізе 1993 году «Ноч у музэі» харвацкага ілюстратара Мілана Трэнца. У фільме здымаліся Бэн Стылер, Карла Гуджына, Дык Ван Дайк, Мікі Руні, Біл Кобс і Робін Ўільямз. Твор быў выдадзены кампаніяй 20th Century Fox 22 сьнежня 2006 году, і фільм у пракаце зарабіў 574,5 мільёнаў даляраў па ўсім сьвеце, стаўшы 5-м самым прыбытковым фільмам 2006 году, але атрымаў неадназначныя водгукі крытыкаў.

Ноч у музэі
па-нямецку: Night at the Museum
Жанр фэнтэзійны фільм[d][1][2][3], камэдыйны баявік[d] і экранізацыя раману[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на The Night at the Museum[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Дон Цымэрман[d]
Вытворчасьць 1492 Pictures[d], Ingenious Media[d] і 20th Century Fox
Распаўсюд InterCom[d], Netflix і Дыснэй+[d]
Дата выхаду 17 сьнежня 2006[11], 27 сьнежня 2006[12], 7 лютага 2007 і 22 сьнежня 2006[13]
Працягласьць 105 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова, італьянская мова і іўрыт[14]
Бюджэт 110 000 000 $
Прыбытак 574 481 229 $[15] і 250 863 268 $[15]
Наступны Night at the Museum: Battle of the Smithsonian[d]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Лары Дэйлі (Бэн Стылер) ёсьць разводнікам з Брукліна. Ягоная нестабільная працоўная гісторыя прымушае былую жонку Эрыку (Кім Рэйвэр) лічыць, што ён зьяўляецца дрэнным прыкладам для іхняга дзесяцігадовага сына Ніка (Джэйк Чэры), і Лары баіцца, што Нік больш шануе свайго будучага айчыма Дона (Пол Рад), чым яго. Сэсыл Фрэдрыкс (Дык Ван Дайк), састарэлы ахоўнік, які зьбіраўся сысьці з працы ў Амэрыканскім музэі прыродазнаўства, наймае Лары, не зважаючы на ​​ягонае непэрспэктыўнае рэзюмэ. Музэй, які імкліва губляе грошы, плянуе замяніць Сэсыла і двух ягоных калегаў Гаса (Мікі Руні) і Рэджыналда (Біл Кобс) на аднаго ахоўніка. Сэсыл дае Лары сьпіс інструкцыяў, як абыходзіцца з музэйнай бясьпекай, раіць Лары пакінуць у першы вечар ягонага дзяжурства сьвет і папярэджвае, каб ён анікога не упускаў у музэі і не выпускай зь яго.

Як толькі надыходзіць ноч, Лары выяўляе, што экспанаты ажываюць, у тым ліку агромністы шкілет тыраназаўра па мянушцы Рэксі, які паводзіць сябе як сабака; гарэзная пудзіла малпы-капуцына на імя Дэкстэр разам з рознымі іншымі афрыканскімі жывёламі; канкуруючыя мініяцюрныя цывілізацыі, якія адлюстроўваюць Стары Захад, Старажытны Рым і Старажытных Мая; ідал з вострава Пасхі, апантаны жуйкай; і васковыя мадэлі розных гістарычных асобаў, у тым ліку гуна Атылы, які хоча адарваць канцавіны ад сваіх ахвяраў; чатыры нэандэртальца; Сакагавэя (Мізуо Пэк), якая зачыненая ў шкляной вітрыне ў адрозьненьне ад іншых экспанатаў; і Тэдзі Рузвэлта (Робін Ўільямз), які ратуе Лары ад лідэраў мініяцюрных фігурак Джэдэдаі (Оўэн Ўілсан) і Актавіюса (Стыў Куган), прадстаўнікамі экспазыцыяў адпаведна Старога Захаду і Рымскай імпэрыі. Тэдзі тлумачыць, што з таго часу, як старажытнаэгіпецкі артэфакт — залаты скрыжаль фараона Акмэнры (Рамі Малек) - зьявіўся ў музэі ў 1952 годзе, на працягу апошніх 54 гадоў усе экспанаты ажываюць кожную ноч. Калі экспанаты знаходзяцца па-за межамі музэя ў час калі ўзыходзіць сонца, яны ператвараюцца ў пыл. Тэдзі дапамагае Лары давесьці музэй да ладу, але толькі на адну ноч. У працэсе Лары даведваецца, што Тэдзі ўлюбёны ў Сакагавэю, але ня мае сьмеласьці пайсьці пагаварыць зь ёй праз шкляную перагародку.

Лары раніцай наступнага дня адмаўляецца далей выконваць свае абавязкі, не жадаючы больш такой небясьпечнай працы, якая можа пагражаць ягонаму жыцьцю. Аднак, калі Нік прыходзіць да яго і бачыць, дзе працуе бацьца ды праяўляе цікавасьць да музэя, Лары перадумвае і вырашае застацца ў начной варце. Калі Лары кажа Сэсылу, што Дэкстэр сарваў ягоныя ўказаньні, Сэсыл раіць яму падвучыць гісторыю, каб больш разумець матывы і асаблівасьці экспанатаў, што Лары робіць, выкарыстоўваючы мясцовую бібліятэку і інтэрнэт. Ён таксама атрымлівае больш інфармацыі ад музэйнай дацэнткі Рэбэкі Гатман (Карла Гуджына), якая піша дысэртацыю на тэму Сакагавэі, але не адчувае, што ведае дастаткова пра сваю тэму.

На наступную ноч Лары вырашае ўзяць сытуацыю пад кантроль, аднак чацьвёра нэандэртальцаў падпальваюць сваю экспазыцыю, а малпачка Дэкстэр зноўку сьцянвае ключы Лары. Пакуль Лары гасіць вогнішча, Дэкстэр адмыкае і адчыняе акно, празь якое пазьней зьбягае адзін з нэандэртальцаў. Лары, расчараваны што ўсё ідзе ня так і аддае ключы Рузвэлту, сыходзячы ў чарговы раз. На выхадзе мэталічная статуя Хрыстафора Калюмба, жэстамі аказвае на разчыненае вакно. Лары бачыць нэандэртальца на вуліцы і выбягае, каб выратаваць яго, аднак, але сонца ўзыходзіць, і нэандэрталец пераўтвараецца ў пыл. На наступную раніцу дырэктар музэю доктар Макфі (Рыкі Джэрвэйс) ледзь не звольняе Лары праз учынены ў музэі вэрхал, аднак Лары просіць даць яму апошні шанец. Лары вырашае запрасіць свайго сына на ягонае дзяржурства, каб паказаць цудоўных экспанатаў, аднак, былыя ахоўнікі спрабуюць скрасьці скрыжалі, бо выяўляюць што яны дапамагаюць ім адчуваць людзей маладзей.

Па стане на кастрычнік 2020 году фільме на агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes меў рэйтынг ухваленьня роўны 43% на аснове 138 аглядаў, а сярэдні рэйтынг складаў 5,26/10. Па стане на кастрычнік 2020 году на Metacritic фільм меў адзнаку ў 48 балаў з 100 магчымых на аснове 28 крытычных рэцэнзіяў, што сьведчыць пра зьмешаныя альбо сярэднія водгукі. Апытаныя CinemaScore гледачы кінатэатру паставілі фільму сярэдні бал A- па шкале ад A+ да F.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць