Оўэн Ўілсан
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ўілсан.
Оўэн Ўі́лсан (па-анґельску: Owen Wilson; нарадзіўся 18 лістапада 1968 году) — амэрыканскі актор, камэдыянт, прадусар і сцэнарыст. Намінант на прэмію «Оскар». Мае двух братоў, якія таксама зьяўляюцца акторамі Эндру і Люк.
Оўэн Ўілсан | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 18 лістапада 1968[1][2] (54 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінаактор, комік, сцэнарыст, актор агучваньня, характарны актор, тэлеактор, кінапрадусар |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0005562 |
Сайт | wilson-brothers.com |
Біяграфія Рэдагаваць
Нарадзіўся ў тэхаскім Даласе ў сям’і з ірляндзкімі каранямі. Дэбютаваў у фільме «Бутэлечная ракета» (1996), які таксама стаў рэжысэрскім дэбютам Ўэса Андэрсана. Фільм у пракаце праваліўся, зусім ня маючы посьпеху. У наступным Ўілсан быў запрошаны ў фільм Бэна Стылера «Кабальнік» (1996), дзеля выкананьня ролі другога пляну. Ўілсан і Стылер пасябравалі адзін з адным, дзякуючы чаму Оўэн часьцяком запрашаўся Стылерам амаль ўва ўсе ягоныя праекты, як то «Ўзорны самец» (2001), «Знаёмства з бацькамі» (2004), «Старскі і Гатч» (2004), «Ноч у музэі» (2006) ды іншых. Ўілсан зьяўляўся часам на другіх ролях у блёкбастэрах, як то «Армагедон» (1998).
Да 2000 году Ўілсан ужо быў дастаткова вядомым амэрыканскай публіцы, таму прадусары прынялі рашэньне ўзяць яго на ролю напарніка Джэкі Чана ў камэдыйным вэстэрне «Шанхайскі поўдзень», і ягоным сыквэле — «Шанхайскія рыцары». У 2001 годзе Ўілсан быў намінаваны на «Оскар» за сцэнар трагікамэдыі «Сямейка Тэнэнбаўм», напісаны разам зь сябрам і сталым суаўтарам Ўэсам Андэрсанам, а ў 2005 годзе ён выканаў галоўную ролю ў самай касавай камэдыі году — «Няпрошаныя госьці», якая забясьпечыла яму месца ў найвышэйшай лізе галівудзкіх актораў камічнага амплюа.
Наступны камэдыйны праект як то «Ён, я і ягоныя сябры» 2006 году быў распрацаваны цалкам пад Оўэна Ўілсана. У тым жа годзе ён агучыў аднаго з пэрсанажаў мультфільма «Тачкі». Акрамя таго, агучваў аднаго з пэрсанажаў іншага анімацыйнага праекту «Неверагодны містэр Фокс», які паставіў ягоны сябар Андэрсан. У 2011 годзе Ўілсан зьняўся ў рэжысэра Ўудзі Алена ў рамантычнай камэдыі «Поўнач у Парыжы». Прэм’ера фільму адбылася на 64-м Канскім кінафэстывалі, дзе фільм атрымаў высокую ацэнку крытыкаў. Фільм стаў самым прыбытковым фільмам Алену[3], а таксама быў добра ўспрыняты крытыкамі.
Асабістае жыцьцё Рэдагаваць
Сустракаўся з акторкай Кейт Гадсан. 26 жніўня 2007 году Ўілсан быў дастаўлены ў шпіталь Санта-Монікі пасьля спробы самагубства[4]. Паводле паведамленьняў прэсы, актор прыняў вялікую колькасьць лекаў, пасьля чаго ўскрыў сабе вены на абодвух прыдалоньнях. Прычынай гэтага быў разрыў адносінаў з Гадсан[5]. Празь некаторы час яны зноўку аднавілі іх, але потым пара абвесьціла пра сваё канчатковае расстаньне. У студзені 2011 году актор і ягоная сяброўка Джэйд Дуэл заявілі, што чакаюць першынца[6]. 14 студзеня 2011 году ў пары нарадзіўся сын, хлопчыка назвалі Робэрт Форд[7]. У студзені 2014 году, сустракаючыся з Каралін Лінквіст, у актора нарадзіўся другі сын. Трэцяе дзіця, ужо ад Варуні Вансьвіратэс, нарадзілся ў кастрычніку 2018 году.
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ Owen Wilson // filmportal.de — 2005.
- ^ Owen Wilson // Munzinger Personen (ням.)
- ^ «Midnight in Paris could finally make something of this Woody Allen guy». AV Club.
- ^ «Owen Wilson Suicide Attempt Confirmed». MTV Movie News.
- ^ «Owen Wilson: Battling Depression». 2007-10-14 г. Праверана 2008-06-14 г.
- ^ «Оуэн Уилсон готовится стать отцом». Праверана 2011-01-15 г. Архіўная копія ад 2012-02-22 г.
- ^ «Роберт Форд: Оуэн Уилсон дал имя сыну». Сплетник.
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- Оўэн Ўілсан(анг.) на сайце IMDb