Нода
Нода, Нот (Ноць, Нут) — мужчынскае імя.
Нода лац. Noda | |
Noddo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Нот, Ноць, Нут |
Зьвязаныя імёны | Нацейка, Нацель, Нутаўт, Нутар |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Нода» |
Паходжаньне
рэдагавацьНода, Нота, Нот або Нута (Noddo, Noto, Noth, Nutte[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -нод- (-нот-) паходзіць ад гоцкага nauds 'патрэба'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Нацейка, Нацель, Нутаўт, Нутар (Нотар). Адзначаліся германскія імёны Nothicho, Notilo (Nötel), Notaldus, Nudhari (Nothar).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Nodel (Nodyl)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: человека… Нотя Якубовича (30 кастрычніка 1516 году)[5]; Лавриновая Нотевича… Янушко Нотевичъ (1528 год)[6]; Амброжеи Нотевич (1533—1535 гады)[7]; на подданого господарьского тогожъ сорока на Нотя Станевича (17 траўня 1541 году)[8]; лавника Нотя Домековича (15 лютага 1585 году)[9]; Jan Mikołajewicz Notowicz на miejscu rodzica swego Mikołaja Notowicza… Walenty Nutowicz Kaszewski (1667 год)[10][a].
Носьбіты
рэдагаваць- Нода — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1290 годзе[3]
- Лаўрын і Янушка Ноцевічы — упіцкія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Амбражэй Ноцевіч — упіцкі баярын, які ўпамінаецца паміж 1533 і 1535 гадамі
Натовічы або Нутовічы (Notowicz, Nutowicz) гербу Ляліва — літоўскі шляхецкі род[12].
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Graaf J. J. Nederlandsche doopnamen naar oorsprong en gebruik. — Bussum, 1915. S. LVIII.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1164.
- ^ а б в Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 186.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 407.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 101.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 36.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 316.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 64.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 4. — Warszawa, 2015. S. 363.
- ^ Ryszard Sys, Właściciele gospodarstw rolnych w woj. wileńskim w latach 1928—1939, publikacje «Pisarza hipotecznego zawarte w Dzienniku Województwa Wileńskiego za lata 1928—1939»
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 4. — Rzeszów, 2001. S. 249.