Наце́ль (Надзіла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Nötel
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Noto + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Надзіла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Нацель»

Паходжаньне

рэдагаваць

Надзіла, Націла, пазьней Нотэль (Noddilo, Notilo[1], Nötel[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -нод- (-нот-) (імёны ліцьвінаў Нацейка, Нутаўт, Нутар; германскія імёны Nothicho, Notaldus, Nudhari) паходзіць ад гоцкага nauds 'патрэба'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Nodel (Nodyl)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: а Совина чоловека Нацеля Литъвина (2 верасьня 1537 году)[6]; Józefa Nacelewicza rottm. W. B. (20 лютага 1792 году)[7]; Krystyna Nadiłło (1801 год)[8].

Носьбіты

рэдагаваць

Нацелевічы (Nacelewicz) — літоўскі шляхецкі род зь мястэчак Лынтупаў і Сьвіру[9].

  1. ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 66.
  2. ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 208.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 990.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 186.
  6. ^ Литовская метрика. Книга № 228. — Москва, 2008. С. 103.
  7. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 2. Брестского земского суда. — Вильна, 1867. С. 198.
  8. ^ Jużynty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  9. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 140.