Нутаўт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Notald
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Noto + Wald
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Нутаўт»

Паходжаньне

рэдагаваць

Ноталд, Нотальд або Нотэльд (Notold[1], Notaldus, Noteldus[2], Nothold) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -нод- (-нот-) (імёны ліцьвінаў Нацейка, Нацель, Нутар; германскія імёны Nothicho, Nötel, Nudhari) паходзіць ад гоцкага nauds 'патрэба'[4], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dawid Nutowt na miejscu P. Krzysztofa Nutowcia brata… Kazimierz Nutowć… Józef Nutowć na miejscu rodzica z Nutowciów (1690 год)[6]; pater Antonius Nutowt in conventu nostro Połocensi (1706 год)[7]; R. P. Franciscus Nutowt Koltynianis (6 верасьня 1710 году)[8].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Батрамей Марцінавіч Нутаўт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[9]
  • Адольф Нутаўт — шляхціч-каталік з ваколіцаў Расенаў, які меў у валоданьні зямлю на 1882 і 1889 гады[10][11]

На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Нотаўт у летувізаванай форме[12].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Knudsen G. Danmarks gamle personnavne: Fornavne. — Copenhagen, 1948. S. 1011.
  2. ^ Scriptores rerum Danicarum medii aevi. T. 9. — Hauniae, 1878. P. 516.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1166.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 98.
  7. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 107.
  8. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 112.
  9. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 142.
  10. ^ Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1882. С. 230.
  11. ^ Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1889. С. 341.
  12. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 2. — Vilnius, 1989. P. 337.