Нешчардаўскае ўзвышша
Нешча́рдаўскае ўзвышша — узвышша ва ўсходняй частцы Расонскага раёну, на поўначы Віцебскай вобласьці Беларусі. Большая частка разьмяшчаецца ў межах Пскоўскай вобласьці Расеі. Вышыня 180—220 м над узроўнем мора, максымальная 224 м.
Нешчардаўскае ўзвышша | |
Няшчэрдаўскае ўзвышша | |
Нешчардаўскае ўзвышша на мапе Беларусі | |
Памеры | |
---|---|
Працягласьць з поўначы на поўдзень | 22 км |
Працягласьць з захаду на ўсход | 29 км |
Найвышэйшы пункт — вышыня | Гвазьдзіха 224 м |
Разьмяшчэньне | |
Краіны | Беларусь, Расея |
Рэгіён | Віцебская вобласьць, Пскоўская вобласьць |
Рэльеф сярэдняўзгорысты і ўзгорыста-западзінны, ускладнены камамі і азёрнымі катлавінамі. Сустракаюцца озавыя грады.
Па тэрыторыі Нешчардаўскага ўзвышша цячэ рака Дрыса і яе правыя прытокі. Азёры: Нешчарда, Усьвяча, Валоба, Межава і іншыя.
Пад лесам каля 40% тэрыторыі (лясы захаваліся невялікімі дзялянкамі на вяршынях і стромкіх схілах узгоркаў). Пераважаюць боры, суборы, ельнікі, па далінах рэчак і каля азёраў — з дамешкай дуба. У паніжэньнях бярозавыя, чорнаалешнікавыя лясы, сустракаюцца шэраалешнікі.
Папулярны аб’ект турызму (экалягічнага, воднага, сельскага).
Літаратура
рэдагаваць- Нещердовская возвышенность // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.