Гвазьдзі́ха[1] — найвышэйшы пункт Нешчардаўскага ўзвышша і Расонскага раёна (Віцебская вобласьць), вышыня 224 мэтры над узроўнем мора. Некаторыя міжузгоркавыя паніжэньні вакол гары, забалочаныя. У ваколіцах сустракаюцца міжузгоркавыя паніжэньні запоўненыя азёрнай вадой. Да іх ліку можна аднесьці возера Карэчна (173,3 м над узроўнем мора, глыбіня да 12 мэтраў) і возера Получка (179,2 м над узроўнем мора, глыбіня да 16 метраў). На тэрыторыі помніка знаходзіцца шмат вялікіх валуноў, дыямэтрам каля 2-х метраў. Адзін з такіх валуноў знаходзіцца на вяршыні — выбарскі граніт дыямэтрам 2,2 мэтра. Помнік прыроды гара «Гвазьдзіха» ўтварыўся прыкладна 14-15 тысячагодзьдзяў таму. Гара добра захавалася і мае каштоўнасьць для вырашэньня шэрагу спэцыяльных геалягічных і геамарфалягічных праблемаў.

Гвазьдзіха
Найвышэйшы пункт
Вышыня 224 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Расонскі раён
Краіна Беларусь
Вобласьць Віцебская
Геалёгія
Утвораная 14000 - 15 000 гадоў
  1. ^ Пасанен, В. Э. Вертикальная Беларусь: справочник-путеводитель по 125 уникальным и самобытным туристско-экскурсионным объектам Беларуси / В. Э. Пасанен, Е. А. Дикусар, В. Е. Подлисских. — Минск: Право и экономика, 2013.