Неманья Тубіч

сэрбскі футбаліст

Не́манья Ту́біч (па-сэрбску: Nemanja Tubić; нарадзіўся 8 красавіка 1984, Бялград, СФРЮ) — былы сэрбскі футбаліст, абаронца.

Неманья Тубіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 красавіка 1984(1984-04-08)[1][2] (40 гадоў)
Рост 183 см
Вага 80 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2009
2005
2008
2009—2011
2011—2014
2014—2015
2015—2016
2016—2017
2017
2018
Чукарычкі
Раднічкі Абрэнавац (арэнда)
Генк (арэнда)
Карпаты
Краснадар
БАТЭ
Гаджэр
Гаўгесун
Напрэдак
СКА Хабараўск
15 (1)
11 (3)
6 (0)
50 (1)
60 (1)
9 (0)
7 (0)
12 (0)
17 (1)
3 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Неманьня зьяўляецца выхаванцам футболу акадэміі клюбу «Партызан», аднак прафэсійную кар’еру пачаў у іншым бялградзкім клюбе «Чукарычкі». У 2008 годзе знаходзіўся ў арэндзе ў бэльгійскім «Генку». Узімку 2009 году перайшоў у склад украінскіх «Карпатаў», якія тады трэніраваў беларускі спэцыяліст Алег Конанаў. Дэбютаваў у чэмпіянаце Ўкраіны матчам супраць «Чарнаморцу». Ва ўкраінскім клюбе стаў адным зь лідэраў каманды. Напачатку 2011 году падпісаў кантракт з дэбютантам расейскай прэм’ер-лігі клюбам «Краснадар»[3]. У траўні 2014 году стала вядома, што падаўжаць дамову бакі ня будуць[4].

14 жніўня было абвешчана пра тое, што гулец далучыцца да табару беларускага чэмпіёну БАТЭ, стаўшы, такім чынам, узмацненьнем барысаўскага клюбу да матчаў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў[5].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Неманья Тубічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў