Чукарычкі Бялград

сэрбскі футбольны клюб зь Бялграду

«Чука́рычкі» (па-сэрбску: Чукарички) — сэрбскі футбольны клюб з гораду Бялграду. Заснаваны ў 1926 годзе. Найвышэйшага посьпеху клюб дамогся ў 2015 годзе, калі стаў уладальнікам Кубка Сэрбіі. 17 красавіка 2012 году клюб быў набыты бізнэсоўцам Драганам Абрадавічам, уладальнікам сэрбскай будаўнічай кампаніі ADOC. З тых часоў «Чукарычкі» зьяўляецца першым прафэсійным футбольным клюбам Сэрбіі, які быў прыватызаваны[2]. З тых часоў клюб стаў адным з самых стабільных і зарганізаваных у Сэрбіі, дамагаючыся посьпехаў у айчынным футболе. Гэтак «Чукарычкі» сталіся ўладальнікамі Кубка Сэрбіі 2014—2015 гадоў, а ў тым жа сэзоне і наступным фінішавалі на трэцім радку сэрбскага першынства ў найвышэйшым дывізіёне. Такі ж посьпех «Чукарычкі» паўтарылі паводле вынікаў сэзонаў 2020—2021 і 2021—2022 гадоў. Самым знакамітым выхаванцам клюбу быў Аляксандар Калараў.

Чукарычкі
Поўная назва Фудбалски клуб Чукарички
Заснаваны 1926
Горад Бялград, Сэрбія
Стадыён Чукарычкі
Умяшчальнасьць: 5000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fkcukaricki.com (сэрб.)​ (анг.)

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць