Неманойці

мястэчка ў Летуве
(Перанакіравана з «Неманайцы»)

Неманойці, Неманайцы (лет. Nemunaitis) — мястэчка ў Летуве, на правым беразе Нёмана. Цэнтар староства Аліцкага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2011 год — 153 чалавекі. Знаходзяцца за 18 км на поўдзень ад Аліты.

Неманойці
лац. Niemanojci
лет. Nemunaitis
Касьцёл
Касьцёл
Герб Неманойцяў


Краіна: Летува
Павет: Аліцкі
Раён: Аліцкі
Староства: Неманойскае
Насельніцтва: 218 чал. (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-64021
Геаграфічныя каардынаты: 54°18′0″ пн. ш. 24°1′40″ у. д. / 54.3° пн. ш. 24.02778° у. д. / 54.3; 24.02778Каардынаты: 54°18′0″ пн. ш. 24°1′40″ у. д. / 54.3° пн. ш. 24.02778° у. д. / 54.3; 24.02778
Неманойці на мапе Летувы
Неманойці
Неманойці
Неманойці
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Неманойці — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Троччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Назва рэдагаваць

Тапонім Неманойці ўтварыўся ад назвы ракі Нёману з дапамогай суфіксу -ойці (-айцы)[1].

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

 
Мескі герб, 1792 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Неманойці як абарончы замак датуецца 1384 годам (зноў упамінаецца ў 1387 годзе). У 1413 годзе яны ўвайшлі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1625—1626 гадох Мікалай і Казімер Сапегі збудавалі ў Неманойцях першы касьцёл. Кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза перадаў навастворанаму прыходу тры вёскі. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) касьцёл спалілі ў 1655 годзе, у 1669 годзе яго аднавілі.

19 сакавіка 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Неманойцям Магдэбурскае права і герб.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Неманойці апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. Каля 1886 году ў мястэчку было 122 будынкі. У пачатку XX ст. Неманойскую гаворку, якая належыць да паўднёвааўкштоцкіх гаворак летувіскай мовы, вывучаў расейскі лінгвіст Барыс Ларын. З 1909 году ў Неманойцях пачалі праводзіцца набажэнствы па-летувіску, у 1916—1918 гадох пры касьцёле распачалі дзейнасьць летувіскія асьветніцкія і адраджэнцкія арганізацыі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Неманойці занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час рэдагаваць

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Неманойці апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: ~1886 год — 692 чал., зь іх 263 каталікі, 14 праваслаўных і 415 юдэяў[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 153 чал.

Інфраструктура рэдагаваць

У Неманойцях працуюць школа і пошта.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

  • Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (1904; збудаваны ў стылі нэаготыкі паводле праекту Вацлава Міхневіча)
  • Помнік загінулым за незалежнасьць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 139.
  2. ^ Krzywicki J. Niemonajcie // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 99.