Недакла́дная ры́фма — тэрмін, які ўжываецца ў адносінах да рыфмаў зь няпоўным супадзеньнем гукаў у сугучных словах. Сюды адносяцца рыфмы асанансныя, кансанансныя, апорныя, усечаныя, рознанаціскныя, анаграмныя. Паколькі колькасьць дакладных рыфмаў абмежаваная, недакладныя рыфмы значна павялічваюць агульны лік рыфмовых сугуччаў, а тым самым і эўфанічныя мажлівасьці верша. Недакладныя рыфмы даюць магчымасьць супастаўляць розныя, падчас далёкія паняцьці, пашыраюць асацыятыўныя межы паэтычнага слова. Нарэшце, недакладныя рыфмы ў большай ступені, чым дакладныя, валодаюць эфэктам парушэньня рыфмовага чаканьня, бо недакладныя рыфмы адгадаць, прадбачыць наперад практычна немагчыма.

Літаратура рэдагаваць