Дакла́дная ры́фма — такая рыфма, у якой супадаюць націскныя і пасьлянаціскныя гукі: ра́нку — вуша́нку, крыні́цы — рукаві́цы і г. д. Што да мужчынскіх рыфмаў, то дакладнымі лічацца такія, у якіх супадаюць і пераднаціскныя зычныя: імгла́ — цяпла́, гады́ — малады́, гром — дабро́м і г. д. Крытэрый дакладнасьці рыфмаў залежыць як ад фанічных асаблівасьцей мовы, так і ад літаратурных традыцый. У прыватнасьці, у беларускай паэзіі дакладнымі лічацца рыфмы з націскнымі галоснымі і — ы, а — я, э — е (ні́бы — ры́бы, рама́на, — на Я́на, Арэ́се — ле́се).

Літаратура

рэдагаваць