Анагра́мная ры́фма — такая рыфма, калі ў рыфмаваных словах асобныя склады ці гукі ідуць не ў аднолькавай пасьлядоўнасьці, а нібыта мяняюцца месцамі. Анаграмная рыфма часта ўжываецца ў фальклёры:

Засьцілай, маці, сталы і лавы,
Бо да цябе едзе госьць небывалы.
Заві, заві, Марусенька, як ты сваю звала,
Будзе табе, Марусенька, ад людзей слава.

З фальклёру анаграмная рыфма перайшла ў пісьмовую літаратуру. Такая рыфма дапамагае зьвярнуць увагу на гукавую аднароднасьць асобных словаў, устанавіць іх сэнсавую сувязь, а дзякуючы гэтаму — і выкрасаць дадатковыя паэтычныя асацыяцыі. Вось прыклад анаграмнай рыфмы ў сучаснай беларускай паэзіі:

Калі ты ў шуканьнях змогся,
То пішаш, то раптам рвеш,
Не засмучайся дужа —
Гэта яшчэ ня верш.
(М. Лужанін «Права на верш»)

Літаратура

рэдагаваць