Народны банк Славаччыны
Наро́дны банк Слава́ччыны — цэнтральны банк Славацкай Рэспублікі. Заснаваны 1 студзеня 1993 разам з Народным банкам Чэхіі ў выніку разьдзяленьня Народнага банку Чэхаславаччыны. Удзельнік Эўрапейскае сыстэмы цэнтральных банкаў як галоўны банк краіны-чальца Эўразьвязу, а з 1 студзеня 2009 далучыўся да Эўрасыстэмы — фінансавае арганізацыі Эўразоны.
Народны банк Славаччыны | |
славац. Národná banka Slovenska | |
Цэнтральны будынак у Браціславе | |
Абрэвіятура | НБС |
---|---|
Папярэднік | Народны банк Чэхаславаччыны |
Дата ўтварэньня | 1 студзеня 1993 (31 год таму) |
Тып | банк |
Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
Штаб-кватэра | Браціслава |
Каардынаты | 48°09′12″ пн. ш. 17°06′54″ у. д. / 48.153333° пн. ш. 17.115° у. д.Каардынаты: 48°09′12″ пн. ш. 17°06′54″ у. д. / 48.153333° пн. ш. 17.115° у. д. |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Славаччына |
Сяброўства | Эўрапейскі цэнтральны банк |
Старшыня банкаўскай рады | Ёзэф Макух |
Намесьнік старшыні | Ян Тот |
Асноўныя асобы | Уладзімер Дворжачак, Карал Мырва, Любаш Пастар |
Кіроўны орган | Банкаўская рада |
Сайт | nbs.sk |
Цэнтральны офіс месьціцца ў Браціславе, пяць рэгіянальных аддзяленьняў[1].
Кіраўніцтва
рэдагавацьНайвышэйшым кіраўнічым органам Нацбанку Славаччыны ёсьць Банкаўская рада з шасьці чалавек: старшыні, двох намесьнікаў старшыні і астатніх чальцоў[1]. Старшыню і ягоных намесьнікаў прызначае і вызваляе з пасады прэзыдэнт Славацкай рэспублікі па рэкамэндацыі ўраду і пасьля зацьвярджэньня Народнай Радай Славацкай Рэспублікі, чальцоў рады — славацкі ўрад з прапановы старшыні Нацбанка. Тэрмін паўнамоцтваў сябраў Банкаўскай рады — шэсьць гадоў.
З 12 студзеня 2010 року пасаду старшыні Народнага банку Славаччыны займае Ёзэф Макух, які ў студзені 1993 — сьнежні 1996 уваходзіў у склад Банкаўскай рады[2]. У 2015 годзе ён быў прызначаны на другі тэрмін.
Дзейнасьць
рэдагавацьЗьяўляецца незалежнай інстытуцыяй, асноўнаю функцыяй якой ёсьць падтрыманьне цэнавой стабільнасьці. Таксама выконвае нагляд над фінансавым рынкам і іншыя віды дзейнасьці. Нягледзячы на тое, што НБС зьяўляецца часткай Эўрасыстэмы, ён выконвае задачы, зьвязаныя з манэтарнай палітыкай, апэрацыямі зьнешняга абмену і золатавалютнымі рэзэрвамі, выпускам банкнотаў і манэт эўра, плацёжнымі сыстэмамі, статыстыкай, міжнародным супрацоўніцтвам, узаемным супрацоўніцтвам і падтрымкай паміж цэнтральнымі банкамі, а таксама фінансавай стабільнасьцю ў эўразоне[3]. Свае функцыі Народны банк Славаччыны выконвае праз выданьне дэкрэтаў. Ад 19 жніўня 2008 году Народны банк Славаччыны выпускае славацкія эўра манэты, якія б’юцца на Крэмніцкай мынцы. Ад пачатку свайго існаваньня НБС выдае банкаўскі часопіс «BIATEC»[4].
Будынак
рэдагавацьЦэнтральны будынак НБС у вышынёй 111 мэтраў ёсьць другім па вышыні будынкам ня толькі Браціславы, але і ўсяе Славаччыны. Адкрыцьцё новага будынку адбылося 23 траўня 2002 року. Ён мае 33 паверхі над зямлёй і 3 падземныя паверхі, між якімі працуюць 23 ліфты. Будынак НБС стаў адной з славутасьцяў славацкай сталіцы. Сваім дызайнам і тэхнічнай аснашчанасьцю заняў месца ў сьпісе высокатэхналягічных офісных пабудоваў XXI стагодзьдзя і атрымаў узнагароду «Будоўля року»-2002. У будынку НБС разьмешчаная выстава «Ад Славацкай кроны да эўра», якую можна наведаць групай ад 10 да 40 чалавек па папярэдняй заяўцы[5]. У сьнежні 2008 году перад будынкам Народнага банку Славаччыны ў Братыславе разьмешчаная скульптура Бятэку — старажытнай срэбнай манэты, якая была зробленая на тэрыторыі Братыславы яшчэ ў I стагодзьдзі да н. э.
Рэгіянальныя аддзяленьні
рэдагаваць№ | Горад[6] | Выява |
---|---|---|
1 | Банска Быстрыца | |
2 | Кошыцэ | |
3 | Жыліна | |
4 | Новэ Замкі | |
5 | Попрад |
Глядзіце таксама
рэдагаваць- Сьпіс банкаў Славаччыны
- Крэмніца — музэй манэтаў і мэдалёў, з 1994 року ў падпарадкаваньні Народнага банку Славаччыны.
- Эканоміка Славаччыны
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Basic information (анг.). Národná banka Slovenska. Праверана 27 сакавіка 2017 г.
- ^ Bank Board of the NBS (анг.). Národná banka Slovenska. Праверана 27 сакавіка 2017 г.
- ^ About the bank (анг.). Národná banka Slovenska. Праверана 27 сакавіка 2017 г.
- ^ BIATEC – banking journal (анг.). Národná banka Slovenska. Праверана 27 сакавіка 2017 г.
- ^ From the Slovak koruna to the euro (анг.). Národná banka Slovenska. Праверана 27 сакавіка 2017 г.
- ^ Local offices (анг.). Národná banka Slovenska. Праверана 27 сакавіка 2017 г.