Нацыянальная опэра «Эстонія»

Нацыянальная опэра «Эстонія» (па-эстонску: Rahvusooper Estonia) — тэатар опэры і балета ў сталіцы Эстоніі, Таліне, які вядзе сваю гісторыю з 1865 года. Ранейшая назва — Тэатр опэры і балета «Эстонія».

Нацыянальная опэра «Эстонія»
па-эстонску: Rahvusooper Estonia
Асноўныя зьвесткі
Заснаваньне1865
Сайтopera.ee

Гісторыя стварэньня тэатра

рэдагаваць

У 1865 г. у Таліне было заснавана музычна-пеўчае таварыства «Эстонія», першая п’еса была пастаўлена ў 1871 г. З 1895 года пачалі ставіцца вадэвілі, народныя спэктаклі і камэдыі.

Драматычныя пастаноўкі

рэдагаваць

Напачатку XX стагоддзя на сцэне зьяўляюцца сур’ёзныя драматычныя спэктаклі. У 1906 годзе па ініцыятыве пастаноўшчыкаў і актораў Паўля Піна і Тэадора Альтэрмана пры таварыстве «Эстонія» быў створаны прафэсыйны тэатар «Эстонія», а затым, у 1908 годзе быў заснаваны Эстонскі тэатр «Эстонія». Драматычную трупу тэатра з 1918 года ўзначальваў актор і пастаноўшчык Анц Ляўтэр. Драматычныя спэктаклі ў «Эстоніі» ставілі да 1949 года, калі драматычная трупа была распушчана, і «Эстонія» стала толькі музычным тэатрам.

Опэра і апэрэта

рэдагаваць

У 1906 годзе на работу быў прыняты першы музычны кіраўнік — Ота Герман, у 1907 годзе адбылася прэм’ера першай апэрэты — «Мадэмуазель Нітуш» Флярымона Эрвэ.

27 лістапада 1908 года на сцэне тэатра ўпершыню была пастаўлена опра э— «Начны лягер у Гранадзе» Канрадзіна Крэйцэра. Галоўныя партыі запрошаны з Пецярбурга Бэрта Францкэ і Яганес Тын-Фэлінскі, з салістаў тэатра ў пастаноўцы ўдзельнічаў Паўль Піна, а дырыжаваў Адальбэрт Віркгаўс. Першы спэктакль атрымаў добрыя водгукі крытыкаў.

У сезоне 19181919 гг. опэры ўвесь час былі ў рэпэртуары тэатра. У 1911 годзе ў тэатры ўпершыню была пастаўлена эстонская апэрэта — «Іванава ноч» Адальбэрта Віркгаўса. У 1912 годзе былі заснаваны Музычны аддзел «Эстоніі», які заняўся арганізацыяй канцэртаў, і зьмяшаны хор, які пад кіраўніцтвам дырыжора Аўгуста Топмана стаў хорам высокага ўзроўню, які выканваў араторыі. У 1928 годзе на сцэне адбылася прэм’ера першай эстонскай опэры — гэта былі «Вікерцы» Эвальда Ава. Славу апэрэце «Эстоніі» прынеслі бліскучыя пастаноўкі Агу Людзіка, які быў пастаноўшчыкам у 19201944 эгадах.

Пастаноўшчыкамі опр былі: Гана Компус19271946 гг. з перапынкамі), Эйна Улі19371951 гг. зь перапынкамі), Паўль Мягі (19541961, з 1958 года — галоўны рэжысэр)), Уда Вяльяц (19701979, галоўны рэжысэр з 1977 г.), Арнэ Мік1970 года, галоўны рэжысэр у 19771994 гг., творчы кіраўнік у 2002—2004 гадах), Нэмэ Кунінгас1985 г., галоўны пастаноўшчык у 19942002 эгг.) і інш.

У 1922 годзе на сцэне тэатры адбыўся першы балетны спэктакль — «Капелія» Леа Дэліба, пастаўлены Віктарынай Крыгер. У 1926 годзе харэограф Рахель Ольбрэй заснавала ў тэатры пастаянную балетную трупу, якой кіравала да 1944 года. Балетныя спэктаклі сталі рэгулярна ставіцца ў 1930-х гадах, а ў 1944 годзе быў пастаўлены першы эстонскі балет — «Дамавік» Эдуарда Тубіна.

Балетмайстрамі тэатра былі Ганна Экстан (1944—1951), Віктар Пяры (19561964), Эн Сувэ (19661973, галоўны балетмайстар з 1969 г.), Май Мурдма (19642001, галоўны балетмайстар з 1974 года).

Мастацкім кіраўніком балетнай трупы пачынаючы зь сэзона 2001/2002 зьяўляецца Ційт Хярм.

Другая сусьветная вайна і паваенныя гады

рэдагаваць

Тэатр быў звязаны з таварыствам «Эстонія» да 1940 года, калі таварыства, як «буржуазны перажытак», было распушчана, і тэатр нацыяналізаваны. 9 сакавіка 1944 года, калі горад быў акупаваны войскамі Нацысцкае Нямеччыны, падчас савецкага авіяналёту будынак тэатра і канцэртнай залы быў разбураны. Да адкрыцьця тэатра пасьля яго аднаўленьня ў 1947 годзе, спэктаклі ставілі ў памяшканьні кінатэатра «Глорыя Палас» (у наш час там знаходзіцца Расейскі тэатар Эстоніі).

Назва тэатра

рэдагаваць

На працягу свайго існаваньня ў тэатра было шмат назваў: Тэатр опэры і балета «Эстонія», Дзяржаўны тэатр опэры і балета Эстонскае ССР і інш.

З 1998 года тэатр афіцыйна завецца Нацыянальная опэра «Эстонія» і існуе як адкрыты прававы інстытут у адпаведнасьці з прынятым у 1997 годзе (змененым у 2002 г.) Законам аб Нацыянальнай оперы.

Членства ў міжнародных арганізацыях

рэдагаваць

Нацыянальная опэра «Эстонія» зьяўляецца членам наступных аб’яднаньняў:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць