Натхненьне
Натхненьне — стан напругі і ўздыму духоўных сілаў ды творчага хваляваньня, што вядзе да ўзьнікненьня і ажыцьцяўленьня задумы ў мастацтве і навуцы. Суправаджаецца павышанай жвавасьцю і надзвычайнай выніковасьцю дзейнасьці, усьведамленьнем лёгкасьці, перажываньнем апантанасьці і пачуцьцёвага паглыбленьня ў творчасьць. Разглядаецца ў якасьці абумоўленага заахвочваньнем і ходам працы душэўнага азарэньня. Аб прычыне яе ўзьнікненьня пісалі Эдуард Гартман, Плятон, Гэрбэрт Рыд(en), Зыгмунд Фройд і Фрыдрых Шэлінг[1].
У мастацтве
рэдагавацьНатхненьню прысьвяцілі свае вершы Анатоль Сыс[2] і Яўгенія Янішчыц[3]. Таксама існуе аднайменная суполка пісьменьнікаў, што на 2011 год налічвала 15 удзельнікаў[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Натхненьне // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11. — С. 209. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0188-5
- ^ Анатоль Сыс. Натхненьне // Родныя вобразы, 7 сьнежня 2009 г. Праверана 22 кастрычніка 2014 г.
- ^ Яўгенія Янішчыц. Натхненьне // Родныя вобразы, 16 лістапада 2010 г. Праверана 22 кастрычніка 2014 г.
- ^ Нашыя аўтары // Суполка «Натхненьне», 27 кастрычніка 2011 г. Праверана 22 кастрычніка 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Натхненьне // Адсотак, 12 красавіка 2013 г. Праверана 22 кастрычніка 2014 г.
- Лоры Брокўэй, Віктар Фурманомт. 21 спосаб абудзіць натхненьне // Хартыя’97, 3 кастрычніка 2014 г. Праверана 22 кастрычніка 2014 г.