Натальля Голуб
Натальля Голуб (нар. 21 чэрвеня 1987 г.) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, сябра сталай камісіі па бюджэце і фінансах.
Натальля Голуб | |
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі VII скліканьня | |
---|---|
лістапад 2019 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Першы сакратар Бярозаўскай раённай арганізацыі БРСМ | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
21 чэрвеня 1987 Бабруйск |
Партыя: | |
Адукацыя: |
Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія |
Нарадзілася ў Бабруйску.
Скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію паводле адмысловасьці «рахункаводзкі ўлік, аналіз і аўдыт» (2010) а таксама Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусі паводле адмысловасьці «Дзяржаўнае кіраваньне і права» (2015)[1].
Пасьля разьмеркаваньня працавала ў Бярозаўскім раёне намесьнікам галоўнага рахункавода й сакратаром-юрысконсультам ААТ «Вінца», першым сакраратом Бярозаўскай раённай арганізацыі БРСМ[2].
Абіралася дэпутатам Сігневіцкага сельскага Савету дэпутатаў.
Сябра Камуністычнае партыі Беларусі[3].
У 2019 годзе абраная дэпутатам Палаты прадстаўнікоў па Івацэвіцкай акрузе[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б 32-гадовая дэпутатка-камуністка: Не чытала Маркса і Леніна, на працу дабіраюся на папутках — Наша Ніва, 21.11.2019
- ^ Біяграфія на афіцыйным сайце дэпутата (на расейскай мове)
- ^ А. Н. СОКОЛ ОБ ИТОГАХ ПАРЛАМЕНТСКОЙ КАМПАНИИ — афіцыйны сайт КПБ
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- ГОЛУБ НАТАЛЬЯ ГРИГОРЬЕВНА, Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь, член постоянной комиссии по бюджету и финансам — Афіцыйны сайт (на расейскай мове)
- Афіцыйны акаўнт у ВКонтакте (на расейскай мове)
- Інтэрвію газэце «Звязда»