Народная пэтыцыя (партыя)

(Перанакіравана з «Народная пэтыцыя»)

Народная пэтыцыя аб свабодзе, справядлівасьці і разьвіцьці (па-арабску: العريضة الشعبية للحرية والعدالة والتنمية‎), скарочана Народная пэтыцыя — палітычная партыя ў Тунісе. Яна была створана пасьля рэвалюцыі 17 сакавіка 2011 году. Партыя заснавана пад кіраўніцтвам публіцыста і медыапрадпрымальніка Махамэда Хамдзі аль-Хашымі[1].

Народная пэтыцыя
العريضة الشعبية للحرية والعدالة والتنمية
Лідэр партыі Махамэд Хамдзі аль-Хашымі
Заснавальнік Махамэд Хамдзі аль-Хашымі
Дата заснаваньня 11 сакавіка 2011
Ідэалёгія Папулізм
Колькасьць дэпутатаў
· Устаноўчы сход 14 з 217
Афіцыйны сайт alhachimi.net
Махамэд Хамдзі аль-Хашымі, лідэр партыі «Народная пэтыцыя»

Дзейнасьць

рэдагаваць

Махамэд Хамдзі, які зьяўляецца ўладальнікам спадарожнікавага тэлеканалу Al-Mustakilla, як мяркуецца, меў цесныя сувязі з зрынутым прэзыдэнтам Тунісу Бэн Алі[2], але сам асуджае такія заявы як паклёп[3]. Падчас выбарчай кампаніі ва ўстаноўчы сход 23 кастрычніка 2011 партыя абяцала бясплатную ахову здароўя, і дапамогу ў памеры 200 дынараў для кожнага з 500.000 беспрацоўных у Тунісе. Махамэд Хамдзі асабіста паабяцаў надаць 2000000000 дынараў свайго багацьця ў нацыянальны бюджэт[2][4]. Канал Al-Mustakilla моцна падтрымлівае кампанію партыі. Менавіта таму ў ЦВК былі пададзеныя шматлікія скаргі на Народную пэтыцыю, з просьбай аб ануляваньні выбарчага сьпісу партыі[4].

Выбары 2011

рэдагаваць

Да зьдзіўленьня абодвух супернікаў і нэўтральных назіральнікаў, партыя выступіла вельмі добра, першапачаткова выйграўшы 27 месцаў у Ўстаноўчым сходзе.[3] 27 кастрычніка ISIE дыскваліфікавала сьпісы Народнай пэтыцыі ў шасьці выбарчых акругах (усяго з васьмі кандыдатамі, якія перамаглі) з-за абвінавачаньня кандыдатаў у фінансавых парушэньнях. [5]Такім чынам, колькасьць месцаў была даведзена да 19, але нягледзячы на гэта партыя заставалася чацьвёртай па велічыні ў канвэнцыі. Рашэньне ISIE аб скасаваньні месцаў выклікала бурныя пратэсты прыхільнікаў Народнай пэтыцыі у Сэды-Бу-Зыд. Лідэр партыі Махамэд Хамдзі папрасіў сваіх пасьпяховых кандыдатаў байкатаваць Ўстаноўчы сход[6], перад разваротам рашэньня ад 28 кастрычніка, калі ён абвясьціў, што прадстаўнікі гэтага сьпісу ўсё ж будуць працаваць у парлямэнцкай апазыцыі[7]. Скаргі Народнай пэтыцыі ў Адміністрацыйны Суд у асноўным скасавалі рашэньне выбарчай камісіі. У выніку сем з васьмі скасаваных месцаў былі адноўленыя паводле вэрдыкту суддзі, даючы папулісцкай партыі 26 месцаў у сукупнасці.[8] Тым ня менш, дванаццаць сябраў Народнай пэтыцыі, якія трапілі ў парлямэнт, у наступныя дні сышлі з партыі і обвясьцілі сябе незалежнымі дэпутатамі.[9]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць