Махамэд Хамдзі аль-Хашымі
Махамэд Хамдзі аль-Хашымі (па-арабску: محمد الهاشمي الحامدي), таксама Махамэд аль Хашымі Аль-Хаміда, альбо Хашымі Хамдзі — туніскі журналіст, мэдыя-прадпрымальнік і палітык, які жыве ў Лёндане. Ён зьяўляецца заснавальнікам і лідэрам партыі «Народная пэтыцыя».
Махамэд Хамдзі аль-Хашымі | |
па-арабску: محمد الهاشمي الحامدي | |
Род дзейнасьці | журналіст, бізнэсоўца |
---|---|
Дата нараджэньня | 28 сакавіка 1964 (60 гадоў) |
Месца нараджэньня | Сядзі-Бу-Зід, Туніс |
Грамадзянства | Туніс Вялікабрытанія |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст, бізнэсмэн, палітык, пісьменьнік |
Дзеці | 4 |
Сайт | alhachimi.net |
Біяграфія
рэдагавацьМахамэд Хамдзі Хашымі нарадзіўся ў горадзе Сядзі-Бу-Зід. Ён вывучаў арабскую мову й літаратуру ў Туніскім унівэрсытэце, які скончыў з дыплёмам бакаляўра ў 1985 годзе. Затым ён паступіў на магістарскую праграму па арабскай літаратуры, гісторыі й сучасным ісламазнаўстве ў Лёнданскім унівэрсытэце, які скончыў у 1990 годзе. Там жа ён атрымаў званьне доктара ў галіне сучасных ісламскіх дасьледаваньняў у 1996 годзе. Пасьля ён пісаў артыкулы ў розных газэтах і часопісах, у тым ліку ў Лёнданскай штодзённай газэце на арабскай мове «Шарко Аль-Аусат». Затым ён заснаваў свой уласны штотыднёвік Al-Mustakilla («Незалежнасьць», 1993 г.), штоквартальны часопіс «Дыплямат» у 1996 годзе. У 1999 годзе ён заснаваў спадарожнікавы тэлеканал AL-Mustakilla (Незалежнасьць), і другі тэлевізійны канал пад назваю «Дэмакратыя» ў 2005 годзе.
З пачатку 1980-х гадоў да сваёй адстаўкі ў 1992 годзе, Хашымі Хамдзі быў чальцом туніскага ісламіскага руху «Энахда». Пазьней ён сьцьвярджаў (але потым ад гэтага адмаўляўся), што трэба наладзіць цесныя сувязі з прэзыдэнтам Зін эль-Абідзін Бэн Алі і ягонай партыяй, RCD. У сакавіку 2011 году, пасьля туніскай рэвалюцыі , ён заснаваў партыю Народная пэтыцыя (Aridha Chaabia), павелічэньню папулярнасьці якой спрыяў ягоны тэлеканал AL-Mustakilla, і затым абвясьціў сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах.
Антыкарупцыйная камісія 11 лістапада апублікавала ліст Хашымі Хамдзі, які ён напісаў у сьнежні 2009 году тагачаснаму прэзыдэнту Зін аль-Абідзін Бэн Алі, у якім ён прапанаваў вырабляць тыднёвыя праграмы, каб паказаць сьвету так званае «дэмакратычнае разьвіцьцё» ў Тунісе. Ён прызнае, што ягоны канал атрымаў шмат рэклямных даходаў ад рэжыму Бэн Алі[1].
З 4 лютага 2012 году Хашымі Хамдзі быў абраны генэральным сакратаром партыі прагрэсіўных кансерватараў, якая была цесна зьвязана з рухам «Народная пэтыцыя».
Уласнае жыцьцё
рэдагавацьМахамэд Хамдзі аль-Хашымі жанаты на альжырскай жанчыне Амар Кмада[2] і мае ад яе чатырох дзяцей[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ ”Tunisia’s new government: Islamists and secularists at one: A new assembly makes a steady start with an Islamist-led ruling coalition”, The Economist, dated 26 Nov 2011.
- ^ ↑ أ ب ت ث ج ح قدادرة، باديس، “المرشح لرئاسة تونس الدكتور محمد الهاشمي الحامدي في حوار حصري لـ "الشروق اليومي" أريد أن يكون الجزائري تونسيا في تونس والتونسي جزائريا في الجزائر”، 2011.09.17وصل لهذا المسار 2011-10-25من الشروق اليومي.
- ^ أ ب ت ث ج ح خ د ذ ر ز س رئيس قناة "المستقلة" يعود إلى تونس للمشاركة في الحكم أو قيادة المعارضة. صحيفة الإقتصادية. تاريخ الولوج 2011-11-12