Напалеон II
Напалеон II (па-француску: Napoléon II), поўнае імя Напалеон Франсуа Жазэф Шарль Банапарт, кароль рымлянаў (па-француску: Napoléon François Joseph Charles Bonaparte), ён жа Франц, герцаг Райхштацкі, (па-нямецку: Franz Herzog von Reichstadt; 20 сакавіка 1811, Цюільры, Парыж — 22 ліпеня 1832, Шэнбрун, Вена) — сын (адзінае законнае дзіця) Напалеона I Банапарта, імпэратара французаў. Увайшоў у гісторыю пад дынастычным імем, дадзеным яму банапартыстамі. Фактычна ніколі не валадарыў (хоць з 22 чэрвеня па 7 ліпеня 1815 году парыскія заканадаўчыя органы прызнавалі яго імпэратарам). У банапартыскіх кругах вядомы як «Арляня».
Напалеон II па-француску: Napoléon II, Napoléon François Joseph Charles Bonaparte | |
2-і імпэратар Французаў | |
---|---|
Папярэднік | Напалеон I Банапарт |
Наступнік |
пасада скасавана; Напалеон III Банапарт |
Кароль рымлянаў | |
Папярэднік | Ёзэф II |
Наступнік | пасада скасавана |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 20 сакавіка 1811, Цюільры, Парыж, Францыя |
Памёр | 22 ліпеня 1832 (21 год), Шэнбрун, Вена, Аўстрыя |
Дынастыя | Банапарты |
Бацька | Напалеон I Банапарт |
Маці | Марыя-Люіза Аўстрыская |
Узнагароды |
Рымскі кароль і намінальны імпэратар
рэдагавацьНарадзіўся 20 сакавіка 1811 ад другога шлюбу з Марыяю Люізаю Аўстрыйскае ў Парыжы ў Цюільры. Адразу пасьля нараджэньня доўгачаканы сын быў абвешчаны Напалеонам каралём Рымскім (па-француску: Roi de Rome) і спадчыньнікам імпэрыі. Двойчы: першы раз у 1814 і другі раз у 1815 годзе, пасьля Ста дзён, Напалеон зракаўся ад пасады на карысьць сына, але абодва разу саюзьнікі абвяшчалі Банапартаў зрынутымі, а законным манархам Францыі — Людовіка XVIII.
Пасьля паразы пры Ватэрлёо Напалеон зрокся ад пасады на карысьць сына, якога абвясьціў імпэратарам пад імем Напалеона II; але караля Рымскага не было ў Францыі, і адрачэньне, пры тагачасных умовах, не магло мець практычнага значэньня.
«Арляня» ў Аўстрыі
рэдагавацьПасьля першага адрачэньня Напалеона I у 1814 годзе Марыя-Люіза пераехала ў Аўстрыю і пасялілася разам з сынам каля Вены, у замку Шанбрун. Калі Напалеон I вярнуўся ў 1815 годзе ў Францыю, ён запатрабаваў ад аўстрыйскага ўраду вяртаньня жонкі і сына, але беспасьпяхова. Чатырохгадовы рымскі кароль застаўся з маці ў Аўстрыі і выхоўваўся там Матфеем Коліным.
Калі Марыя-Люіза, у 1816 годзе, пераехала ў Парму, сын яе застаўся ў Вене ў дзеда Франца I Аўстрыйскага. Дамова, заключонная ў 1817 годзе паміж саюзьнікамі, пазбавіла яго спадчынных правоў на Парму; за гэта аўстрыйскі імпэратар узнагародзіў яго багемскім герцагствам Райхштадт, з тытулам «Свьетласьці».
Пры двары дзеда, у Вене, пра яго бацьку пры ім імкнуліся не згадваць, ён лічыўся «сынам Яе Высокасьці эрцгерцагіні», з дзяцінства яго прызвычаілі да нямецкага імя Франц, а не Напалеон. Нягледзячы на гэта, ён ведаў пра свайго бацьку, быў гарачым яго прыхільнікам і гнёўся аўстрыйскім дваром. З 12-гадовага ўзросту герцаг Райхштацкі лічыўся на вайсковай службе, на якой да 1830 году ён даслужыўся да маёра. Вакол яго імя ўвесь час складаліся легенды; усё добра разумелі, што ў выпадку якіх-небудзь палітычных ускладненьняў адно імя Напалеона II можа паслужыць сьцягам для небясьпечнага руху. Менавіта па гэтым чыньніку сціплая спроба банапартыстаў высунуць яго кандыдатуру на трон Бэльгіі была неадкладна перарвана Венаю, Парыжам і Лёнданам. Сам Напалеон II, які ведаў пра сваё паходжаньне, старанна вывучаў вайсковую справу і ўвесь час марыў пра славу і подзьвігах. Але ён быў вельмі хваравітым юнаком; заўчасная сьмерць яго 22 ліпеня 1832 году ад сухотаў ва ўзросьце 21 год у Шэнбруне, пазбавіла дыпляматыю і аўстрыйскі двор ад шматлікіх цяжкасьцяў. Хадзілі чуткі пра тое, што ён быў атручаны.
Пасьмяротны лёс
рэдагавацьЯго стрыечны брат прынц Люі Напалеон, абвясьціўшы ў 1852 годзе сябе імпэратарам, прыняў імя Напалеон III; такім чынам, ён лічыў постфактум Напалеона II часткаю дынастыі ў 1821—1832 гадах, а сябе — ягоным спадчыньнікам.
У 1940 годзе па загадзе Адольфа Гітлера рэшткі герцага Райхштацкага былі перанесеныя зь Вены (тады ў складзе Трэцяга райху) у Парыж (акупаваны Нямеччынаю) і пахаваны ў Доме Інвалідаў побач з магільняю бацькі; пры гэтым сэрца нябожчыка, якое захоўвалася, па тагачасным звычаі, асобна, засталося ў Вене. Гэта здарылася роўна праз 100 гадоў пасьля пераносу ў Дом Інвалідаў праху самога Напалеона.
Лёс Напалеона II натхніла Эдмона Ростана на драму «Арляня» (L’Aiglon). Праз гэты твор прыхільніцаю асобы абодвух Напалеонаў — бацькі і сына — стала Марына Цьвятаева. Лічыцца, што кніга Януша Корчака «Кароль Матыюш I» навеяная лёсам Напалеона II.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Андре Кастело Сын Наполеона. Биография. — М.: «Захаров», 2007. — ISBN 978-5-8159-0737-9
- Charles Mullié, Biographie des célébrités militaires des armées de terre et de mer de 1789 à 1850, 1852 [détail de l’édition]
- 2 tomes (AH et IZ), Fayard, Paris, 1re éd. 1987, nouvelle éd. 1999 (ISBN 2-213-60485-1)
- André Castelot, L'Aiglon
- Edmond Rostand, L'Aiglon
- Jacques Perot dir., La Pourpre et l'exil, l'Aiglon et le prince impérial, RMN, 2004
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьНапалеон II — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ а б Wurzbach D. C. v. Reichstadt, Napoleon Franz Joseph Karl Herzog von (ням.) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 25. — S. 181.
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118743996 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ а б Napoleon-Francois-Charles-Joseph Bonaparte, duke von Reichstadt // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Lundy D. R. Napoleon II Bonaparte, Duc de Reichstadt // The Peerage (анг.)
- ^ а б Napoléon Reichstadt // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)