Нань — мужчынскае імя.

Nann
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Зьвязаныя імёны Наніка, Нанарт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Нань»

Паходжаньне

рэдагаваць

Нан, Нана або Нена (Nannus, Nanno, Nenna) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова нан- (нен-) паходзіць ад германскіх дзіцячых імёнаў або як скарот асновы -нанд- (-нант-) ад гоцкага (ana)nanthjan 'набрацца сьмеласьці, адважыцца'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Наніка, Нанарт (Нангарт, Ненарт). Адзначаліся германскія імёны Nannicha, Nanhart (Nennert).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Nenerus[3].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Наневіч (Naniewicz, Noniewicz)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: homines in Jelna… Olechir Hryn Naniewicz (11 траўня 1520 году)[5]; Романъ Ноневичъ[6], Мартинъ Ноневичъ[7] (1528 год); бояре высокодворские: Роман Наневич (3 чэрвеня 1530 году)[8]; бору Нановичь (1546 год)[9]; людемъ… Михъно Наневич (4 жніўня 1546 году)[10]; Marcin Naniewicz (2 траўня 1558 году)[11]; подданых моих властных отчыстых, в повете Упитъскомъ лежачых… Юр’и Наневич (12 чэрвеня 1599 году)[12]; Krzyszthoph Noniewicz (28 траўня 1606 году)[13]; Paulus Noniewicz, pater conventus Olkinicensis (1703 год)[14]; Franciscus Noniewicz (4 жніўня 1710 году)[15]; Naniszki (1744 год)[16][a].

Носьбіты

рэдагаваць

Наневічы (Noniewicz) гербаў Даленга і Прус III — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні, Віленскага і Лідзкага паветаў[18].

Наневічы (Noniewicz) — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[19].

Наневічы (Noniewicz) гербу Прус I — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[20].

На гістарычнай Упіччыне існуе вёска Нанішкі.

  1. ^ Таксама:
    • Ненар: Юр’и Ненарович з жоною Мажею и з сыном Банем (1 ліпеня 1542 году)[17]
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1147—1148.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 171.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 182.
  4. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 231, 237.
  5. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 83.
  6. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 87.
  7. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 89.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 398.
  9. ^ Сборник палеографических снимков с древних грамот и актов, хранящихся в Виленском центральном архиве и Виленской публичной библиотеке. Вып. 1. — Вильна, 1884. С. 29.
  10. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 30 (1480—1546 гг.). — Менск, 2008. С. 227.
  11. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 52.
  12. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 513.
  13. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 157.
  14. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 57.
  15. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 61.
  16. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  17. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 18.
  18. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 149, 680.
  19. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 314.
  20. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 364.